няшча́сны, -ая, -ае.

1. Які церпіць гора, бяду, перажывае няшчасце.

Н. чалавек.

2. Які з’яўляецца няшчасцем, заключае ў сабе няшчасце.

Н. выпадак.

3. Які прыносіць няшчасце або прадвяшчае яго.

Н. дзень.

4. Які выражае прыгнечаны, гаротны і пад. стан.

Н. выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няшча́сны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няшча́сны няшча́сная няшча́снае няшча́сныя
Р. няшча́снага няшча́снай
няшча́снае
няшча́снага няшча́сных
Д. няшча́снаму няшча́снай няшча́снаму няшча́сным
В. няшча́сны (неадуш.)
няшча́снага (адуш.)
няшча́сную няшча́снае няшча́сныя (неадуш.)
няшча́сных (адуш.)
Т. няшча́сным няшча́снай
няшча́снаю
няшча́сным няшча́снымі
М. няшча́сным няшча́снай няшча́сным няшча́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

няшча́сны

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. няшча́сны няшча́сныя
Р. няшча́снага няшча́сных
Д. няшча́снаму няшча́сным
В. няшча́снага няшча́сных
Т. няшча́сным няшча́снымі
М. няшча́сным няшча́сных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

няшча́сны

1. прил. несча́стный; несчастли́вый;

н. чалаве́к — несчастли́вый челове́к;

2. прил. несча́стный;

н. вы́падак — несча́стный слу́чай;

3. прил. (вызывающий жалость) жа́лкий;

н. вы́гляд сусе́да мяне́ ўсхвалява́ў — жа́лкий вид сосе́да меня́ взволнова́л;

4. прил., разг. (ничтожный, презренный) несча́стный, жа́лкий;

~ныя дзве ты́сячы рублёў — несча́стные (жа́лкие) две ты́сячи рубле́й;

5. в знач. сущ. несча́стный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няшча́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які церпіць гора, бяду, перажывае няшчасце. — Лютую смерць прыняў чалавек... — І хто б то мог быць? Наш брат, партызан? Няшчасны ўцякач з палону? Лынькоў. [Арына] бачыла перад сабой толькі няшчасную жанчыну і маці, адчуванні якой добра разумела. Маўр. // у знач. наз. няшча́сны, ‑ага, м.; няшча́сная, ‑ай, ж. Чалавек, які зазнаў многа гора, крыўды і пад. Маці плакала: «Няшчасны, Праз каго я свечкай гасну На чужыне?» Бажко. // Які выражае прыгнечаны, гаротны і пад. стан. Няшчасны выгляд.

2. Які з’яўляецца няшчасцем, заключае ў сабе няшчасце. [Вейс:] — Гэта звычайнае крушэнне, якія здараюцца часам на чыгунках. Няшчасны выпадак. Лынькоў. // Трагічны, гаротны. Няшчаснае жыццё.

3. Які прыносіць няшчасце або прадвяшчае яго. Няшчасны дзень. // Які прычыняе непрыемнасці; злашчасны. [Наталля:] Я вінавата ў тым, што, ведаючы твой няшчасны характар, не асцерагалася і дала табе прычыну для падазрэння. Крапіва.

4. Разм. Нікчэмны, мізэрны. [Цімох:] — Бедныя былі ў нас людзі, па ваработках цягаліся, служылі за няшчасныя рублі, за скарынку хлеба. Колас. // Ужываецца як лаянка. Насця спынілася перад здраднікам, з агідай паглядзела на яго і ціха, але выразна сказала: — Дык гэта ты прадаў Андрэя? Чарвяк ты няшчасны! Погань ты! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несча́стный

1. прил. няшча́сны;

несча́стный слу́чай няшча́сны вы́падак;

2. сущ. няшча́сны, -нага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяздо́льны, -ая, -ае.

Які не мае шчаслівай долі, няшчасны.

Б. люд.

|| наз. бяздо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бессча́стный уст. няшча́сны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаро́тны, -ая, -ае.

Няшчасны, поўны гора, нястач, бедны.

Г. чалавек.

Гаротнае жыццё.

|| наз. гаро́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злосча́стный уст. злашча́сны, няшча́сны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)