адлюстро́вак, ‑роўка, м.
Разм. Тое, што і адлюстраванне (у 2, 4 знач.). Анічога ў хаце не робіць [дачка] зусім, толькі цешыцца ўсё адлюстроўкам сваім. Дубоўка. І перад вачыма ў цябе будзе не Няфёд, а цэлае чалавечае жыццё. Адлюстровак нейкага часу, вобраз хараства і высакароднасці простай чалавечай душы. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скамаро́х, ‑а, м.
1. У Старажытнай Русі і ў пазнейшы час — вандроўны акцёр. Першае ўпамінанне аб скамарохах на Беларусі мы знаходзім у пропаведзях Кірылы Тураўскага (XIII стагоддзе). «Беларусь». Бацька, дзед і прадзед умелі іграць на скрыпцы і былі скамарохамі для ўсяе акругі. Гарэцкі. Адна з найбольш маляўнічых карцін спектакля паказвае выступленне вандроўных скамарохаў. Няфёд.
2. Разм. зневаж. Пра чалавека, які пацяшае другіх сваімі камедыянцкімі, штукарскімі выхадкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)