нятле́нны, -ая, -ае.

1. Які не паддаецца гніенню, тленню (уст.).

Нятленныя мошчы.

2. перан. Які ніколі не знікае; вечны (высок.).

Н. помнік гісторыі.

|| наз. нятле́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нятле́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нятле́нны нятле́нная нятле́ннае нятле́нныя
Р. нятле́ннага нятле́ннай
нятле́ннае
нятле́ннага нятле́нных
Д. нятле́ннаму нятле́ннай нятле́ннаму нятле́нным
В. нятле́нны (неадуш.)
нятле́ннага (адуш.)
нятле́нную нятле́ннае нятле́нныя (неадуш.)
нятле́нных (адуш.)
Т. нятле́нным нятле́ннай
нятле́ннаю
нятле́нным нятле́ннымі
М. нятле́нным нятле́ннай нятле́нным нятле́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нятле́нны уст. нетле́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нятле́нны, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Які не паддаецца гніенню, тленню. Нятленныя мошчы.

2. перан. Які ніколі не знікае; вечны. Літаратурны твор — гэта не толькі праўдзівы дакумент эпохі, а такім ён павінен быць абавязкова, але і нятленны помнік мастацтва. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нетле́нный

1. нятле́нны;

2. перен. (неувядаемый) неўвяда́льны, нятле́нны; (бессмертный) бессмяро́тны, неўміру́чы;

нетле́нная сла́ва нятле́нная (неўміру́чая) сла́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)