нясі́лець, -ею, -ееш, -ее; незак.

Страчваць сілы, станавіцца слабым, бяссільным.

З кожным днём нясілее дзед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нясі́лець

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. нясі́лею нясі́леем
2-я ас. нясі́лееш нясі́лееце
3-я ас. нясі́лее нясі́леюць
Прошлы час
м. нясі́леў нясі́лелі
ж. нясі́лела
н. нясі́лела
Дзеепрыслоўе
цяп. час нясі́леючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нясі́лець несов. (терять силы) изнемога́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нясі́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Страчваць сілы, станавіцца слабым, бяссільным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амяга́ць

‘знемагаць, нясілець, стамляцца’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. амяга́ю амяга́ем
2-я ас. амяга́еш амяга́еце
3-я ас. амяга́е амяга́юць
Прошлы час
м. амяга́ў амяга́лі
ж. амяга́ла
н. амяга́ла
Загадны лад
2-я ас. амяга́й амяга́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час амяга́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

изнемога́ть несов. знемага́ць, знемага́цца; (терять силы) нясі́лець, знясі́львацца; (уставать) стамля́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

млець, млею, млееш, млее; незак.

1. Траціць прытомнасць, свядомасць; абміраць. Маладыя мужчыны і хлопцы сёння пакідалі сем’і і кіраваліся ў горад.. Леапольд Гушка прыйшоў з Адасём дадому збірацца.. Маці млела на ганку. Чорны.

2. Слабнуць, дранцвець, нямець (пра часткі цела). Глянуўшы наперад, у .. дарожную далячынь, Данік адчуў, як ад няспыннага напружання ў яго пачалі млець рукі, заныла спіна. Краўчанка. Толькі вылазячы з чоўна, Саша адчула, які перажыла страх, калі ўбачыла самалёты, — ногі былі як чужыя, млелі і не згіналіся ў каленях. Шамякін. // Знемагаць, нясілець ад гарачыні, спёкі. Парыла так, што ў Куранях і навокал усё млела ў духаце. Мележ.

3. перан. Заміраць ад якога‑н. моцнага пачуцця. [Серж] аж млеў ад шчасця, бачачы, як машыну акружылі натоўпам яго аднакласнікі. Чорны.

4. У кулінарнай справе — доўга парыцца ў накрытай пасудзіне. [Пятро:] — Вось бы сюды чыгунок бульбяных аладак, што цэлы дзень млеюць у сале ў гарачай печы. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)