нясце́рпны, -ая, -ае.

Такі, які цяжка, нельга цярпець, невыносны.

Нясцерпная спёка.

Нясцерпна (прысл.) баліць зуб.

|| наз. нясце́рпнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нясце́рпны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нясце́рпны нясце́рпная нясце́рпнае нясце́рпныя
Р. нясце́рпнага нясце́рпнай
нясце́рпнае
нясце́рпнага нясце́рпных
Д. нясце́рпнаму нясце́рпнай нясце́рпнаму нясце́рпным
В. нясце́рпны (неадуш.)
нясце́рпнага (адуш.)
нясце́рпную нясце́рпнае нясце́рпныя (неадуш.)
нясце́рпных (адуш.)
Т. нясце́рпным нясце́рпнай
нясце́рпнаю
нясце́рпным нясце́рпнымі
М. нясце́рпным нясце́рпнай нясце́рпным нясце́рпных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нясце́рпны нестерпи́мый, невыноси́мый, несно́сный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нясце́рпны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які цяжка, нельга цярпець; невыносны. Нясцерпны холад. Нясцерпная спёка. □ Ад нясцерпнага болю Жодзінаў страціў прытомнасць. Мяжэвіч. Гул ішоў з неба, залітага нясцерпным сонечным ззяннем. Самуйлёнак. // Нязносны, назойлівы. Леў Раманавіч пачаў дакараць сябе. Ён, сапраўды, нясцерпны чалавек. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нясцерпны, нязносны, невыносны, нястрымны, нестрывалы; страшны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

невыно́сны, -ая, -ае.

Які цяжка, немагчыма вынесці; нясцерпны.

Н. боль.

|| наз. невыно́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несно́сный нязно́сны, неперано́сны; (нестерпимый) нясце́рпны, неперано́сны; (нестерпимый) нясце́рпны; (противный) агі́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нестерпи́мый нясце́рпны; (невыносимый) нязно́сны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяке́льны, -ая, -ае.

1. гл. пекла.

2. перан. Вельмі моцны, а таксама нясцерпны (пра што-н. непрыемнае; разм.).

Пякельная спёка.

П. боль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невыноси́мый нязно́сны, нясце́рпны;

невыноси́мая боль нясце́рпны боль;

невыноси́мая жара́ нясце́рпная (нязно́сная) гарачыня́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)