няпра́вільны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няпра́вільны няпра́вільная няпра́вільнае няпра́вільныя
Р. няпра́вільнага няпра́вільнай
няпра́вільнае
няпра́вільнага няпра́вільных
Д. няпра́вільнаму няпра́вільнай няпра́вільнаму няпра́вільным
В. няпра́вільны (неадуш.)
няпра́вільнага (адуш.)
няпра́вільную няпра́вільнае няпра́вільныя (неадуш.)
няпра́вільных (адуш.)
Т. няпра́вільным няпра́вільнай
няпра́вільнаю
няпра́вільным няпра́вільнымі
М. няпра́вільным няпра́вільнай няпра́вільным няпра́вільных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няпра́вільны непра́вильный; неве́рный; ло́жный;

○ н. дзеясло́ў — непра́вильный глаго́л;

н. дроб — непра́вильная дробь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няпра́вільны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не адпавядае якім‑н. правілам, нормам. Няправільнае развіццё арганізма. Няправільнае вымаўленне. □ — Мы вельмі рады, — сказаў.. [Бесо] няправільнай расійскай мовай. Самуйлёнак. // Які не адпавядае правілам сіметрыі. Няправільныя рысы твару.

2. Які не адпавядае ісціне; няверны, памылковы. Суддзя звыкла папярэджвае [сведак] аб адказнасці за няправільныя паказанні. Дадзіёмаў. [Люба:] — А няхай бы вы, будучы ў Мінску, зайшлі да .. [Стафанковіча] і сказалі, што млын кепска меле. [Млынар:] — Гэты абармот даў мне няправільны адрас, і я яго не знайшоў. Чорны.

3. Не такі, як трэба; несправядлівы. Няправільная палітыка. □ [Якуб:] — Па-баявому, па-ваеннаму так... Калі ты атрымаў няправільны, на твой погляд, баявы загад, ты мусіш перш яго выканаць, а потым абскардзіць... Зарэцкі.

•••

Няправільны дзеяслоў гл. дзеяслоў.

Няправільны дроб гл. дроб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непра́вильный няпра́вільны;

непра́вильная дробь мат. няпра́вільны дроб;

непра́вильный глаго́л грам. няпра́вільны дзеясло́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скажо́ны, -ая, -ае.

Няправільны, перайначаны.

С. тэкст артыкула.

|| наз. скажо́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памылко́вы, -ая, -ае.

Няправільны, з памылкай.

Памылковае ўяўленне.

Памылкова (прысл.) дзейнічаць.

|| наз. памылко́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлуслі́вы, -ая, -ае.

1. Які гаворыць няпраўду, хлусню.

Хлуслівая жанчына.

2. Фальшывы, няправільны.

Хлуслівыя словы.

Хлуслівыя чуткі.

|| наз. хлуслі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няпра́вільнасць ж. непра́вильность, неве́рность; ло́жность; см. няпра́вільны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблу́дны, -ая, -ае.

1. Які апусціўся, збіўся з правільнай жыццёвай дарогі.

А. чалавек.

2. Ілжывы, няправільны, памылковы.

А. шлях.

|| наз. аблу́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паралагі́зм, ‑у, м.

Спец. Няправільны вывад у выніку ненаўмыснай лагічнай памылкі.

[Ад грэч. paralogismós.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)