нямо́цны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
нямо́цны |
нямо́цная |
нямо́цнае |
нямо́цныя |
| Р. |
нямо́цнага |
нямо́цнай нямо́цнае |
нямо́цнага |
нямо́цных |
| Д. |
нямо́цнаму |
нямо́цнай |
нямо́цнаму |
нямо́цным |
| В. |
нямо́цны (неадуш.) нямо́цнага (адуш.) |
нямо́цную |
нямо́цнае |
нямо́цныя (неадуш.) нямо́цных (адуш.) |
| Т. |
нямо́цным |
нямо́цнай нямо́цнаю |
нямо́цным |
нямо́цнымі |
| М. |
нямо́цным |
нямо́цнай |
нямо́цным |
нямо́цных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
нямо́цны
1. некре́пкий, непро́чный;
2. (невыносливый) неси́льный, некре́пкий;
3. (тихий, слабо звучащий) неси́льный, негро́мкий;
4. (слабой концентрации) некре́пкий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нямо́цны, ‑ая, ‑ае.
1. Які лёгка разбіць, зламаць, парваць і пад.; нетрывалы. Каса ў шыйцы хруснула і засталася ў купіне. — Га... нямоцная, — сказаў Пошта. Крапіва.
2. перан. Які лёгка парушаецца; няўстойлівы, ненадзейны. Нямоцны шлюб. □ Нават у пагодныя дні рэдкія газеты ці лісты ад сыноў і братоў дабіраліся.. [на востраў] у паляшуцкай торбе нялёгка,.. але і гэтая нямоцная сувязь з зямлёю пры кожным зацяжным дажджы лёгка рвалася. Мележ.
3. Які мае невялікую фізічную сілу; слабы здароўем (пра чалавека). Нямоцны чалавек.
4. Які не вызначаецца вялікай сілай; даволі слабы. Нямоцны мароз. // Які дрэнна чуваць; ціхі. Голас, [пастуха] пасля сну быў нямоцны, высільвацца яму не хацелася. Мележ. Свіст быў тоненькі, нямоцны, быццам высвіствала нейкая маленькая птушачка. Даніленка.
5. Слабай канцэнтрацыі, ненасычаны. Нямоцны чай. // Які слаба дзейнічае. Нямоцны тытунь.
6. Неглыбокі. Лена спала нямоцным хваравітым сном і не прачнулася ад лёгкага стуку, а блізкае ўздыханне гаспадыні адразу разбудзіла яе. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смяшо́к, -шку́, м. (разм.).
Кароткі, нямоцны смех.
С. прабег па аўдыторыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
непро́чный нетрыва́лы; (некрепкий) нямо́цны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
некре́пкий нямо́цны; (несильный) няду́жы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
негро́мкий нягу́чны, нямо́цны; (тихий) ці́хі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
недолгове́чный недаўгаве́чны; (недолговременный) нядоўгачасо́вы; (непрочный) нямо́цны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рэкаста́ў, ‑ставу, м.
Час замярзання рэк. // Першы нямоцны лёд на рацэ. Рэкастаў на Свіслачы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ненадёжный
1. ненадзе́йны; няпэ́ўны;
2. (непрочный) ненадзе́йны, нямо́цны, нетрыва́лы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)