няда́ўні
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
няда́ўні |
няда́ўняя |
няда́ўняе |
няда́ўнія |
| Р. |
няда́ўняга |
няда́ўняй няда́ўняе |
няда́ўняга |
няда́ўніх |
| Д. |
няда́ўняму |
няда́ўняй |
няда́ўняму |
няда́ўнім |
| В. |
няда́ўні (неадуш.) няда́ўняга (адуш.) |
няда́ўнюю |
няда́ўняе |
няда́ўнія (неадуш.) няда́ўніх (адуш.) |
| Т. |
няда́ўнім |
няда́ўняй няда́ўняю |
няда́ўнім |
няда́ўнімі |
| М. |
няда́ўнім |
няда́ўняй |
няда́ўнім |
няда́ўніх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
няда́ўні, -яя, -яе.
1. Які адбыўся ў недалёкім мінулым, незадоўга да сучаснага моманту; які існуе мала часу.
Нядаўнія падзеі.
Мы прыйшлі сюды нядаўна (прысл.). Нядаўняе знаёмства.
2. Які быў кім-н. незадоўга да сучаснага моманту.
Н. сусед.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няда́ўні неда́вний, неда́внишний, да́вешний
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няда́ўні, ‑яя, ‑яе.
1. Які адбыўся ў недалёкім мінулым, незадоўга да сучаснага моманту. Хай змываюць хмары чыстымі дажджамі След вайны нядаўняй, што прайшла лясамі. Куляшоў. // Які існуе мала часу, узнік, з’явіўся нядаўна. Нядаўняе знаёмства. □ Старэюць многія нядаўнія песні. Караткевіч.
2. Які быў кім‑н. незадоўга да сучаснага моманту. [Ніна] ішла.. па вуліцы Мінска і раптам сустрэла свайго нядаўняга педагога. Шчарбатаў. [Каця] чакала Аўдоццю, але тая доўга не выходзіла з хаты. — Каго пільнуеце? — Да яе падышоў хлопец, нядаўні сусед. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядаўні, свежы
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
да́вешний прост. няда́ўні.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неда́внишний разг. няда́ўні;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
млада...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. малады, новы, напр.: младагегельянцы, младапісьменны (пра мову: які атрымаў пісьменнасць у нядаўні час).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
младапісьме́нны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які атрымаў пісьменнасць у нядаўні час. Младапісьменныя народы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)