нягну́ткі
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
нягну́ткі |
нягну́ткая |
нягну́ткае |
нягну́ткія |
| Р. |
нягну́ткага |
нягну́ткай нягну́ткае |
нягну́ткага |
нягну́ткіх |
| Д. |
нягну́ткаму |
нягну́ткай |
нягну́ткаму |
нягну́ткім |
| В. |
нягну́ткі (неадуш.) нягну́ткага (адуш.) |
нягну́ткую |
нягну́ткае |
нягну́ткія (неадуш.) нягну́ткіх (адуш.) |
| Т. |
нягну́ткім |
нягну́ткай нягну́ткаю |
нягну́ткім |
нягну́ткімі |
| М. |
нягну́ткім |
нягну́ткай |
нягну́ткім |
нягну́ткіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
нягну́ткі прям., перен. неги́бкий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нягну́ткі, ‑ая, ‑ае.
Які не можа згінацца, гнуцца. На кароткіх прывалах [салдаты] падалі ў снег, скручвалі нягнуткімі пальцамі цыгаркі. Марціновіч. Нават дзядзька Каленік з маўклівым Фрэдам знялі чорныя, нягнуткія, быццам бляшаныя, фартухі і дапамагалі збіраць сцены дома. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дубяны́, -а́я, -о́е.
Цвёрды, нягнуткі.
Дубяная скура.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
негну́щийся прил. нягну́ткі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неги́бкий прям., перен. нягі́бкі, нягну́ткі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каля́ны, -ая, -ае.
1. Цвёрды, грубы навобмацак; нягнуткі.
Каляная тканіна.
2. перан. Жорсткі, калючы.
Каляныя крупінкі снегу.
|| наз. каля́насць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лубяны́, -а́я, -о́е.
1. гл. луб.
2. Цвёрды, нягнуткі, каляны на вобмацак.
Лубяная тканіна.
3. Пра расліны, якія маюць валакністую тканку, луб (у 2 і 3 знач.).
Лубяныя культуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дубяны́, ‑ая, ‑ое.
Цвёрды, нягнуткі. Дубяная скура. □ І ўсё цела — не яго. Яно пруткае, дубяное. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залубяне́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Зацвярдзелы, нягнуткі, каляны. [Маша] развязала хустку, на якой блішчалі сняжынкі, скінула залубянелую ватоўку. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)