няво́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няво́льны няво́льная няво́льнае няво́льныя
Р. няво́льнага няво́льнай
няво́льнае
няво́льнага няво́льных
Д. няво́льнаму няво́льнай няво́льнаму няво́льным
В. няво́льны (неадуш.)
няво́льнага (адуш.)
няво́льную няво́льнае няво́льныя (неадуш.)
няво́льных (адуш.)
Т. няво́льным няво́льнай
няво́льнаю
няво́льным няво́льнымі
М. няво́льным няво́льнай няво́льным няво́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Неслабо́дна (неслобо́дна) ’цяжарная’ (ТС). Эўфемізм на базе прыметніка слободны ’свабодны, незаняты’, параўн. неслобо́дный ’незаняты; несамастойны, падуладны; звязаны’ (Нас.), нявольная ’цяжарная’ (Касп.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няво́ля ’няволя, плен’ (Яруш., Ян.), ’прымус’ (Нас., ТС), ’прыгон, услужэнне’ (ТС), ’цяжарнасць’ (Ян.). Да воля; да апошняга значэння гл. таксама нявольная ’цяжарная’, параўн. несвабодная ’тс’, ст.-слав. непраздна ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хало́п, ‑а, м.

1. У Старажытнай Русі — паднявольная асоба, па становішчу блізкая да раба; у 12–18 стст. — асабіста залежная ад феадала асоба. У найбольш цяжкім становішчы знаходзілася «чэлядзь нявольная» — халопы, якія з’яўляліся ўласнасцю феадала. Алексютовіч. // Прыгонны, залежны селянін.

2. перан. Прыслужнік каго‑, чаго‑н. Халопы імперыялізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які зроблены, адбыўся не наўмысна; выпадковы, міжвольны. Нявольная памылка.

2. Які адбываецца не па сваёй волі; вымушаны. Тугою замаркочвалася сэрца паэта, калі ён успамінаў эмігрантаў, нявольных у сваім расстанні з радзімай. Лойка.

3. Тое, што і паднявольны (у 1 знач.). Гэты гром [рэвалюцыі] разбудзіў ўсіх нявольных людзей, Асвяціў бліскавіцай ім шлях. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)