нэ́маць

нэмаць каго-небудзь, што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. нэ́маю нэ́маем
2-я ас. нэ́маеш нэ́маеце
3-я ас. нэ́мае нэ́маюць
Прошлы час
м. нэ́маў нэ́малі
ж. нэ́мала
н. нэ́мала
Загадны лад
2-я ас. нэ́май нэ́майце
Дзеепрыслоўе
цяп. час нэ́маючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Нэ́маць ’красці, паціху браць’, намнуць ’украсці, паціху ўзяць’ (Нас.). Паводле Насовіча, запазычана з ням. nehmen ’браць’, згодна з пазнейшым удакладненнем Карскага, праз яўр. (ідыш). Відаць, сюды ж гродз. Умнуць ’прапасці’ (Сцяшк. Сл.), праз стадыю намнуты (намнутый) ’украдзены’ (Нас.), г. зн. ’прапаўшы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)