Нор ’птушка, што нырае’ (Касп.), таксама нур («вадзяная птушка нур», Дразд.). Гл. нырэц ’тс’, параўн. нориць ’ныраць, даваць нырца’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нара́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. нара́ но́ры
Р. нары́ но́р
Д. нары́ но́рам
В. нару́ но́ры
Т. наро́й
наро́ю
но́рамі
М. нары́ но́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нара́, -ы́, мн. но́ры і (зліч. 2, 3, 4) нары́, нор, ж. Паглыбленне пад зямлёй, часта з некалькімі хадамі, якое вырыта жывёлінай і служыць ёй жыллём.

Барсукова н.

|| памянш. но́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Но́рчык ’нырэц’ (пін., Нар. лекс.). Гл. нор, нырэц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нырцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак.

Разм. Тое, што і ныраць. Хлопцы ўлетку нырцавалі, выхваляючыся адзін перад адным, хто больш прабудзе пад вадою. Сабаленка. Цемра ў нетры нор нырцуе, Навагодні дзень ідзе. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навыто́чваць I сов. (во множестве) (на станке) вы́точить

навыто́чваць II сов. (во множестве) (нор и т.п.) вы́точить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нырэ́ц, нырец ’скачок у ваду’ (Бяльк., ТСБМ), ’від качкі’ (Грыг., Гарэц.), нырэ́ц, норэ́ц ’скачок у ваду; балотная птушка, чомга’ (ТС), нырэц, нурэ́ц ’вадзяная птушка нур’ (Дразд.), сюды ж нырок‑чубацік ’чэрнець чубатая’ (Інстр. 2). Ад ныра́ць, гл. таксама нор, нурок, нырка2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смярдзю́чы, ‑ая, ‑ае.

Які вылучае смурод; смуродны. Іван сеў побач з Гэляю, Звесіўшы кудлатую галаву, прагна курыў смярдзючы самасад. Грахоўскі. Хворы Нор тры тыдні ляжаў паміж гарачымі катламі, на кучы смярдзючай прамасленай паклі. Шамякін. // Які насычаны смуродам, прапах ім. А вось жа брала яна мяне за душу. І мяне, і ўсіх, хто слухаў у смярдзючым бараку светлую музыку. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́ха, ‑а, н.

1. Адбіццё гукавога сігналу ці радыёімпульсу ад пэўнай перашкоды. Некалькі разоў [сябры] гукнулі разам і слухалі, як разлягалася рэха. Колас. У Лаўскі лес ішлі ў арэхі, Шукалі там лісіных нор. Гукнём: — Агу!.. — Адкажа рэхам: — Агу! — цяністы, спелы бор. Бялевіч.

2. перан.; чаго. Водгалас, водгук. Рэха «Дудкі» кацілася па шырокіх абшарах беларускай, зямлі, яно абуджала народ ад векавечнага сну, уздымала на барацьбу за шчасце і права «людзьмі звацца». С. Александровіч. [Песня] сцвярджае народнасць героя, з’яўляючыся народным рэхам тых ідэй, якія сеяў у масах Каліноўскі. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нара́, ‑ы; мн. норы, нор; ж.

Паглыбленне пад зямлёй, часта з некалькімі хадамі, якое вырыта жывёлінай і служыць ёй жыллём. Барсуковая нара. Мышыныя норы. □ [Ракі] мясціліся ў старых карчах, а то глыбока пад берагам, у спецыяльных норах-пячурках. Лынькоў. А нара мае два выхады: адзін наверх, а другі пад ваду. Маўр. // Ход ці паглыбленне, зробленае з якой‑н. мэтай. Саўка звярнуў з дарогі, пайшоў пад стог і спыніўся. Тут можна і адпачыць. Выскуб у стозе нару і зашыўся ў .. сена. Колас. // перан. Разм. Пра малое, цёмнае памяшканне, жыллё. [Гурын] амаль нікуды не вылазіць са сваёй нары — баіцца спаткацца з былымі таварышамі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)