Но́жніцы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Но́жніцы
Р. Но́жніц
Но́жніцаў
Д. Но́жніцам
В. Но́жніцы
Т. Но́жніцамі
М. Но́жніцах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

но́жніцы ед. нет, см. нажні́цы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сека́тар, ‑а, м.

Спец. Вялікія садовыя ножніцы, якімі абразаюць галінкі дрэў і кустоў. Нідзе ні на адным дрэве не заўважыў Каленік сушняку. Усё выразалі яшчэ ранняй вясной садовая пілка і секатар. Паслядовіч.

[Фр. sécateur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магаза́нчык ’кажан, Plecotus auritus’ (браг., Шатал.). Няясна. Магчыма, звязана з нейкай цюркскай крыніцай. Параўн. тур. makasножніцы’, ’клюшні ракападобных жывёл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нажні́цы1 ’ножны, нажнічкі’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), нажэ́нкі, нажэ́нькі ’тс’ (Сцяшк. Сл.; Жд. 1), нажы́чкі ’тс’ (Нас.), нажэ́нцы ’тс’ (Бяльк.). Гл. ножны, ножніцы.

Нажні́цы2 ’панажы ў кроснах’ (воран., Сцяшк. Сл.). Да нага́, нажны́ ’які прыводзіцца ў рух пры дапамозе ног’, параўн. нажна́я сту́па і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́гат, ‑у, М ‑гаце, м.

Гучны, нястрыманы смех. Ад рэчкі даносіўся вясёлы рогат. Мабыць, нягледзячы на цемень, салдаты купаліся. Навуменка. Андрэю завязалі вочы і далі ў рукі вялізарныя ножніцы, і ён пад гамерычны рогат моладзі пайшоў .. адрэзаць цукерак. Лобан. // Пра гукі, якія нагадваюць гучны смех. Пад Маладзечнам шмат лясоў: Там, у гушчары дрэў Уночы чуцен рогат соў, Удзень — птушыны спеў. Панчанка.

•••

Пакаціцца (паехаць) ад (з) рогату гл. пакаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Но́жны, ну͡ожны, но́жні ’нажніцы, звычайна вялікія’ (Касп., Сл. ПЗБ, Гарэц., Дэмб., ТС, Мат. Гом., Сержп. Грам., Шатал., Сцяшк.; нясвіж., Нар. словатв., Сл. ЦРБ, Ян.), но́жна ’тс’ (шчуч., Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл., Сцяшк.), сюды ж но́жніцы ’тс’ (Яруш., Бес., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, ТС), но́жынкі ’тс’ (Шат.), но́жанцы (Сл. ПЗБ), укр. но́жні, но́жниці ’тс’, рус. но́жны, но́жны, но́жницы ’тс’, славац., чэш. nožnice ’тс’, н.-луж. дыял. nožnice ’тс’, балг. но́жницы ’тс’. Вытворныя ад нож, гл. нажні́цы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)