нецярпі́мы, -ая, -ае.

1. Такі, што нельга цярпець; недапушчальны.

Нецярпімае становішча.

2. Які не можа па сваёй натуры мірыцца з кім-, чым-н.

|| наз. нецярпі́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нецярпі́мы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нецярпі́мы нецярпі́мая нецярпі́мае нецярпі́мыя
Р. нецярпі́мага нецярпі́май
нецярпі́мае
нецярпі́мага нецярпі́мых
Д. нецярпі́маму нецярпі́май нецярпі́маму нецярпі́мым
В. нецярпі́мы (неадуш.)
нецярпі́мага (адуш.)
нецярпі́мую нецярпі́мае нецярпі́мыя (неадуш.)
нецярпі́мых (адуш.)
Т. нецярпі́мым нецярпі́май
нецярпі́маю
нецярпі́мым нецярпі́мымі
М. нецярпі́мым нецярпі́май нецярпі́мым нецярпі́мых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нецярпі́мы нетерпи́мый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нецярпі́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, што нельга цярпець; недапушчальны. Нецярпімае становішча.

2. Які не можа па сваёй натуры мірыцца з кім‑, чым‑н., прызнаваць, цярпець каго‑, што‑н. Асабліва нецярпімы да моўнай неахайнасці быў К. Чорны. Пшыркоў. // Які вызначаецца нецярпімасцю. З Барбосам зладу не было, — Задзёрысты ён быў і нецярпімы. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нетерпи́мый

1. (недопустимый) нецярпі́мы, недапушча́льны; (несносный) нязно́сны;

нетерпи́мое поведе́ние недапушча́льныя паво́дзіны; в знач. сказ. переводится чаще выражением не́льга цярпе́ць;

э́то нетерпи́мо гэ́тага не́льга цярпе́ць;

таки́е посту́пки нетерпи́мы такі́х учы́нкаў не́льга цярпе́ць;

2. (лишённый терпимости) нецярпі́мы;

он челове́к о́чень нетерпи́мый ён чалаве́к ве́льмі нецярпі́мы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фана́тык, ‑а, м.

1. Чалавек, слепа адданы сваёй веры і нецярпімы да іншых вераванняў і іншаверцаў. У Мінску, дзе спачатку спыніўся [Сматрыцкі], ён убачыў сляды глуму каталіцкіх фанатыкаў над праваслаўным насельніцтвам. «Полымя».

2. перан. Чалавек, цалкам адданы сваім ідэям і перакананням. Лепшыя са свайго пакалення, апантаныя вялікай ідэяй, часам фанатыкі — .. [нарадавольцы] заставаліся звычайнымі людзьмі. Мехаў.

[Лац. fanaticus — раз’юшаны; непрытомны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)