несур’ё́зны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. несур’ё́зны несур’ё́зная несур’ё́знае несур’ё́зныя
Р. несур’ё́знага несур’ё́знай
несур’ё́знае
несур’ё́знага несур’ё́зных
Д. несур’ё́знаму несур’ё́знай несур’ё́знаму несур’ё́зным
В. несур’ё́зны (неадуш.)
несур’ё́знага (адуш.)
несур’ё́зную несур’ё́знае несур’ё́зныя (неадуш.)
несур’ё́зных (адуш.)
Т. несур’ё́зным несур’ё́знай
несур’ё́знаю
несур’ё́зным несур’ё́знымі
М. несур’ё́зным несур’ё́знай несур’ё́зным несур’ё́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

несур’ёзны в разн. знач. несерьёзный;

н. чалаве́к — несерьёзный челове́к;

~ная ра́на — несерьёзная ра́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несур’ёзны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якому не ўласціва сур’ёзнасць, сур’ёзныя адносіны да жыцця; легкадумны. [Дзіміна] здавалася Максіму Сцяпанавічу несур’ёзнай, ветранай. Карпаў. Смірноў даволі скептычна ставіўся да розных прапаноў. Часам іх аўтараў лічыў несур’ёзнымі людзьмі, якія ўзнімаюць шуміху. Сапрыка. // Які не выяўляе сур’ёзнасці, легкадумны. Несур’ёзныя адносіны да працы.

2. Які не мае сур’ёзнага значэння; нязначны. Несур’ёзная справа. Несур’ёзныя заўвагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несерьёзный несур’ёзны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несоли́дный несур’ёзны, няста́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ребя́чливый несур’ёзны; (шаловливый) дураслі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несур’ёзна нареч. несерьёзно; см. несур’ёзны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несур’ёзнасць ж. несерьёзность; см. несур’ёзны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяці́ны, -ая, -ае (разм.).

1. Дзіцячы, уласцівы дзецям.

Д. крык.

2. Несур’ёзны, легкадумны.

Дзяціныя разважанні.

Дзяціныя выбрыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шко́льніцкі, -ая, -ае.

1. гл. школьнік.

2. Уласцівы школьніку, несур’ёзны, няварты дарослага чалавека.

Школьніцкая гарэзлівасць.

|| наз. шко́льніцтва, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)