неспадзе́ўкі, прысл. (разм.).

Нечакана, раптоўна.

Н. пайшоў дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неспадзе́ўкі

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
неспадзе́ўкі - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неспадзе́ўкі нареч., разг. внеза́пно, неожи́данно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неспадзе́ўкі, прысл.

Разм. Нечакана; раптоўна. Машына, як бы наскочыўшы неспадзеўкі на сцяну, адразу стала. Мележ. Хлопцы Максіма Уса наскочылі [на немцаў] так неспадзеўкі і ціха, што ніхто і войкнуць не паспеў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Неспадзе́ўкі ’нечакана’ (Гарэц., Некр.; докш., Янк. Мат.), ’нечаканы выпадак’ (Варл.), сюды ж неспадзёва ’нечаканасць’ (Сцяшк.), неспадзяванне (несподзеванне) ’тс’ (Нас.). Вытворнае ад не спадзявацца ’не мець надзеі, не чакаць’; іншы варыянт асновы ў неспадзе́янне (несподзѣенне) ’нечаканасць’, неспадзе́яцца (несподзѣицьца) ’не чакаць, не мець надзеі’ (Нас.), неспадзейна ’нечакана’ (Касп.). Параўн. неўспадзеўкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неспадзе́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. неспадзе́ўка неспадзе́ўкі
Р. неспадзе́ўкі неспадзе́вак
Д. неспадзе́ўцы неспадзе́ўкам
В. неспадзе́ўку неспадзе́ўкі
Т. неспадзе́ўкай
неспадзе́ўкаю
неспадзе́ўкамі
М. неспадзе́ўцы неспадзе́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

враспло́х нареч. зняна́цку, неспадзява́на, нечака́на, неспадзе́ўкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

внеза́пно нареч. ра́птам, рапто́ўна; (неожиданно) зняна́цку, неспадзе́ўкі, неспадзява́на;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Неўспадзе́ўкі ’неспадзявана, раптам’ (Касп., Янк. 3., Варл.). Гл. неспадзеўкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неўспадзе́ўкі, прысл.

Тое, што і неспадзеўкі. Неўспадзеўкі дзверы адчыняюцца, увальваецца ў хату п’яны Пранцісь Пустарэвіч, за ім — яго жонка. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)