неспадзе́ўка, -і, ДМ -дзе́ўцы, мн. -і, -дзе́вак, ж. (разм.).

Нечаканасць, непрадбачанасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неспадзе́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. неспадзе́ўка неспадзе́ўкі
Р. неспадзе́ўкі неспадзе́вак
Д. неспадзе́ўцы неспадзе́ўкам
В. неспадзе́ўку неспадзе́ўкі
Т. неспадзе́ўкай
неспадзе́ўкаю
неспадзе́ўкамі
М. неспадзе́ўцы неспадзе́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неспадзе́ўка ж., разг. неожи́данность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неспадзе́ўка, ‑і, ДМ ‑дзеўцы; Р мн. ‑дзевак; ж.

Разм. Нечаканы, непрадбачаны выпадак, здарэнне і пад. Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. Даніленка. Для мяне.. [прапанова выступіць] была неспадзеўкай, і я неяк аж збянтэжыўся. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)