несапра́ўдны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. несапра́ўдны несапра́ўдная несапра́ўднае несапра́ўдныя
Р. несапра́ўднага несапра́ўднай
несапра́ўднае
несапра́ўднага несапра́ўдных
Д. несапра́ўднаму несапра́ўднай несапра́ўднаму несапра́ўдным
В. несапра́ўдны (неадуш.)
несапра́ўднага (адуш.)
несапра́ўдную несапра́ўднае несапра́ўдныя (неадуш.)
несапра́ўдных (адуш.)
Т. несапра́ўдным несапра́ўднай
несапра́ўднаю
несапра́ўдным несапра́ўднымі
М. несапра́ўдным несапра́ўднай несапра́ўдным несапра́ўдных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

несапра́ўдны

1. (не имеющий силы) недействи́тельный;

дакуме́нты прызна́ны ~нымі — докуме́нты при́знаны недействи́тельными;

2. (поддельный) ненастоя́щий;

~нае срэ́бра — ненастоя́щее серебро́;

3. (в названиях растений, животных, болезней и т.п.) ло́жный;

н. скарпіён — зоол. ло́жный скорпио́н;

~ныя крышта́лі — мин. ло́жные криста́ллы;

4. (внешне сходный с чем-л.) ло́жный;

~нае со́нца — ло́жное со́лнце

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несапра́ўдны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае законнай сілы. Шлюб з псіхічна хворым прызнаецца ў адпаведнасці з законам несапраўдным. «Маладосць».

2. Падроблены; штучны. Несапраўдны брыльянт. □ Увесь цяперашні спрыт гэтага чалавека, яго рухавасць, яго жвавая гутарка, калючы агонь яго слоў, — усё гэта здавалася на[й]граным, несапраўдным. Лынькоў.

3. Ужываецца як састаўная частка назваў раслін, жывёл і пад. Несапраўдны скарпіён.

4. Які толькі вонкава падобны да чаго‑н. сапраўднага. Здавалася, .. што і бомбы рвуцца несапраўдныя, і кулямёты лапочуць толькі для таго, каб нарабіць траскатні і нажахаць нас. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненастоя́щий несапра́ўдны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ілюзо́рны, -ая, -ае.

1. гл. ілюзія.

2. Створаны ілюзіяй; уяўны, несапраўдны.

Ілюзорныя спадзяванні.

|| наз. ілюзо́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

псеўда...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. несапраўдны, ілжывы, напр.: псеўдавучоны, псеўдагалюцынацыя, псеўдагібрыд, псеўдакласічны, псеўдамастацтва, псеўданавуковы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несапра́ўднасць ж. недействи́тельность; см. несапра́ўдны 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падстаўны́, -а́я, -о́е.

1. Такі, які падстаўляюць знізу або збоку.

Падстаўная лесвіца.

2. Спецыяльна падабраны для якой-н. мэты, несапраўдны.

Падстаўная асоба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчарба́ты, -ая, -ае.

1. Са шчарбінамі, шчарбінай.

Ш. комін.

Ш. рот.

Шчарбатае дзіця.

2. перан. Несапраўдны; няпоўны, аднабокі.

Шчарбатая праўда.

|| наз. шчарба́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́відны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца прывідам, параджэннем хворага ўяўлення.

П. малюнак.

2. перан. Які існуе ва ўяўленні; несапраўдны.

Прывіднае шчасце.

|| наз. пры́віднасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)