нерво́зны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нерво́зны нерво́зная нерво́знае нерво́зныя
Р. нерво́знага нерво́знай
нерво́знае
нерво́знага нерво́зных
Д. нерво́знаму нерво́знай нерво́знаму нерво́зным
В. нерво́зны (неадуш.)
нерво́знага (адуш.)
нерво́зную нерво́знае нерво́зныя (неадуш.)
нерво́зных (адуш.)
Т. нерво́зным нерво́знай
нерво́знаю
нерво́зным нерво́знымі
М. нерво́зным нерво́знай нерво́зным нерво́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нерво́зны, -ая, -ае.

1. Хваравіта раздражняльны; які мае павышаную ўзбуджальнасць.

Н. чалавек.

2. Звязаны з раздражненнем, які выражае нервознасць.

Н. смех.

3. Неспакойны, трывожны.

Нервознае жыццё.

|| наз. нерво́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нерво́зны нерво́зный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нерво́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае павышаную ўзбуджальнасць. Нервозны чалавек.

2. Звязаны з раздражненнем, узбуджанасцю нерваў. Нервозны настрой. // Які выражае, выдае нервознасць, узбуджанасць, раздражненасць. Нервозны смех, брудныя словы невядомай жанчыны, кінутыя .. [Луізе] у твар, балюча кальнулі ў сэрца. Шашкоў. Віктар ледзь не давіцца нервозным смехам. Карпюк.

3. Неспакойны, трывожны. З некаторага часу Астранамічны інстытут жыў нейкім нервозным, узбуджаным жыццём. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерво́зный нерво́вы, нерво́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)