непрыкры́ты, -ая, -ае.

1. Не пакрыты зверху.

Працаваць з непрыкрытай галавою.

2. перан. Які адразу адчуваецца, яўны, відавочны.

Непрыкрытая хлусня.

|| наз. непрыкры́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрыкры́ты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непрыкры́ты непрыкры́тая непрыкры́тае непрыкры́тыя
Р. непрыкры́тага непрыкры́тай
непрыкры́тае
непрыкры́тага непрыкры́тых
Д. непрыкры́таму непрыкры́тай непрыкры́таму непрыкры́тым
В. непрыкры́ты (неадуш.)
непрыкры́тага (адуш.)
непрыкры́тую непрыкры́тае непрыкры́тыя (неадуш.)
непрыкры́тых (адуш.)
Т. непрыкры́тым непрыкры́тай
непрыкры́таю
непрыкры́тым непрыкры́тымі
М. непрыкры́тым непрыкры́тай непрыкры́тым непрыкры́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

непрыкры́ты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непрыкры́ты непрыкры́тая непрыкры́тае непрыкры́тыя
Р. непрыкры́тага непрыкры́тай
непрыкры́тае
непрыкры́тага непрыкры́тых
Д. непрыкры́таму непрыкры́тай непрыкры́таму непрыкры́тым
В. непрыкры́ты (неадуш.)
непрыкры́тага (адуш.)
непрыкры́тую непрыкры́тае непрыкры́тыя (неадуш.)
непрыкры́тых (адуш.)
Т. непрыкры́тым непрыкры́тай
непрыкры́таю
непрыкры́тым непрыкры́тымі
М. непрыкры́тым непрыкры́тай непрыкры́тым непрыкры́тых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

непрыкры́ты неприкры́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрыкры́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Не пакрыты зверху. На лузе заўсёды з калгаснікамі медфельчар — загадчык медпункта. У яго аптэчка, бінты, ён часам пакрыквае на тых, хто працуе з непрыкрытай галавою. Лупсякоў.

2. Які не абараняецца, пакінуты без прыкрыцця. Непрыкрытыя рубяжы.

3. перан. Які адразу адчуваецца, якога відаць; яўны, відавочны. Непрыкрытая беднасць. Непрыкрытая эксплуатацыя. □ У .. [ветры] было ўсё: трывожная смуга даляглядаў і незабыўнае святло маленства; дажджы густыя .. і пах суніц; шчымлівая радасць у сэрцы і непрыкрытае, вясёлае здзіўленне перад светам. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неприкры́тый непрыкры́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обнажённый

1. аго́лены, го́лы, непакры́ты; вы́няты;

обнажённый бе́рег аго́лены бе́раг;

с обнажённой голово́й з го́лай (непакры́тай) галаво́й;

обнажённая ша́шка вы́нятая ша́шка;

2. перен. непрыкры́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аго́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад агаліць.

2. у знач. прым. Без адзення; голы. Сумны, паніклы і ў той жа час суровы ў сваім маўчанні, з аголенай галавой,.. [вайсковец] доўга аглядаў запусцелае селішча. Ракітны. // Пазбаўлены покрыва. Аголенае карэнне дрэў. // Пазбаўлены верхняга слоя; бачны, не прыкрым. Аголеныя горныя пароды. // Пазбаўлены расліннасці (пра мясцовасць). Неба абложанае нізкімі хмарамі, здавалася, усё цяжэй навісла над аголенай зямлёй. Колас.

3. у знач. прым. Выняты з ножнаў. Казакі з аголенымі шаблямі, з гіканнем праімчаліся паўз яго [Юткевіча]. Мікуліч.

4. перан.; у знач. прым. Відавочны па сваёй сутнасці, непрыкрыты. Аголены цынізм. Аголеная праўда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)