непраўдзі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непраўдзі́вы непраўдзі́вая непраўдзі́вае непраўдзі́выя
Р. непраўдзі́вага непраўдзі́вай
непраўдзі́вае
непраўдзі́вага непраўдзі́вых
Д. непраўдзі́ваму непраўдзі́вай непраўдзі́ваму непраўдзі́вым
В. непраўдзі́вы (неадуш.)
непраўдзі́вага (адуш.)
непраўдзі́вую непраўдзі́вае непраўдзі́выя (неадуш.)
непраўдзі́вых (адуш.)
Т. непраўдзі́вым непраўдзі́вай
непраўдзі́ваю
непраўдзі́вым непраўдзі́вымі
М. непраўдзі́вым непраўдзі́вай непраўдзі́вым непраўдзі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непраўдзі́вы неправди́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непраўдзі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не любіць гаварыць праўды; ілжывы. Непраўдзівы чалавек. // Далёкі ад праўды; непраўдападобны. Стары папярхнуўся на непраўдзівым слове, закашляўся, і праз слёзы, што выступілі на вачах ад кашлю, бліснуў на мяне кароткім, трывожным позіркам. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неправди́вый непраўдзі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ілгу́н і (пасля галосных) лгун, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Непраўдзівы чалавек; хлус, выдумшчык.

|| ж. ілгу́ння і (пасля галосных) лгу́ння, -і, мн. -і, -яў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ілжэ... і лжэ...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «несапраўдны», «непраўдзівы», «ілжывы», напрыклад: ілжэвучоны, ілжэпрарок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ілгу́н і лгун, ‑а, м.

Непраўдзівы чалавек; выдумшчык, хлус. Тут жа [на судзе] прысутнічае і акцызнік Яськоў, афіцыйны прадстаўнік царскіх улад, даносчык, хабарнік, ілгун. Ларчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ілгу́н, ілгу́ння ’непраўдзівы чалавек, выдумшчык, хлус’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Нас., Яруш.). Рус. лгун. Утворана ад ілгаць (гл.) з суф. ‑ун паводле мадэлі маўкун, гаварун, вяртун, ядун і г. д. (Сцяцко, Афікс. наз., 68). Параўн. ілжэц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ілжы́вы і лжы́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Схільны да хлусні, падману; непраўдзівы, хлуслівы. Ілжывы чалавек. □ Але што .. [ксяндза і яго сястру] прымушае быць такімі лжывымі, ліслівымі, так прыкідвацца! Чарнышэвіч.

2. Які змяшчае ў сабе хлусню, падман, няпраўду; наўмысна скажоны. Ілжывыя словы. Ілжывыя звесткі. Ілжывыя паказанні. // Прытворны, фальшывы. Ілжывы пафас. Ілжывая сціпласць. □ Творы пісьменніка палемічна завостраны супраць ілжывай «экзотыкі» буржуазна-прыгодніцкіх раманаў. Гіст. бел. сав. літ.

3. Які не адпавядае сапраўднасці, рэчаіснасць памылковы. Ілжывыя вывады. Ілжывае вучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мни́мый

1. (воображаемый) уя́ўны; (фальшивый) фальшы́вы; (ложный) несапра́ўдны, непраўдзі́вы; (вымышленный) вы́думаны; (притворный) прытво́рны; нібы́та;

мни́мое преиму́щество уя́ўная перава́га;

мни́мое сострада́ние фальшы́вае спачува́нне;

мни́мая смерть несапра́ўдная смерць;

мни́мая боле́знь вы́думаная, фальшы́вая, непраўдзі́вая хваро́ба;

мни́мый больно́й прытворнахво́ры, нібы́та хво́ры;

2. мат. уя́ўны;

мни́мая величина́ уя́ўная велічыня́;

мни́мые чи́сла уя́ўныя лі́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)