непаўната́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. непаўната́
Р. непаўнаты́
Д. непаўнаце́
В. непаўнату́
Т. непаўнато́й
непаўнато́ю
М. непаўнаце́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

непаўната́ ж. неполнота́;

н. зве́стак — неполнота́ све́дений

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непаўната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.

Адсутнасць патрэбнай паўнаты ў чым‑н.; недастатковасць. Непаўната звестак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недамо́ўленасць, -і, ж.

1. Непаўната, незакончанасць выказвання, замоўчванне чаго-н.

Адчувалася н.

2. Адсутнасць дамоўленасці, узгодненасці.

Н. паміж сумежнікамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неполнота́ непаўната́, -ты́ ж., няпо́ўнасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недака́занасць, ‑і, ж.

1. Адсутнасць пераканаўчых доказаў. Паліцыя двойчы арыштоўвала.. [Карпаўну], але абодва разы адпускала за недаказанасцю абвінавачання. Краўчанка.

2. Непаўната, незакончанасць выказвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недамо́ўленасць, ‑і, ж.

Непаўната, незакончанасць выказвання, замоўчванне чаго‑н. Нейкая недамоўленасць была паміж [Ватуліным і Нэляй] у апошні час і асабліва там, на вакзале. Лупсякоў. За кожным сказам стаяла якаясьці недамоўленасць або намёк на штосьці. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)