непасрэ́дны, -ая, -ае.

1. Які не мае прамежкавых звёнаў; прамы.

Непасрэдная сувязь.

2. Які робіць усё без сумнення, кіруючыся толькі ўнутранымі схільнасцямі; просты, шчыры.

Непасрэдная натура.

Паводзіць сябе непасрэдна (прысл.).

|| наз. непасрэ́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непасрэ́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непасрэ́дны непасрэ́дная непасрэ́днае непасрэ́дныя
Р. непасрэ́днага непасрэ́днай
непасрэ́днае
непасрэ́днага непасрэ́дных
Д. непасрэ́днаму непасрэ́днай непасрэ́днаму непасрэ́дным
В. непасрэ́дны (неадуш.)
непасрэ́днага (адуш.)
непасрэ́дную непасрэ́днае непасрэ́дныя (неадуш.)
непасрэ́дных (адуш.)
Т. непасрэ́дным непасрэ́днай
непасрэ́днаю
непасрэ́дным непасрэ́днымі
М. непасрэ́дным непасрэ́днай непасрэ́дным непасрэ́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непасрэ́дны

1. непосре́дственный, прямо́й;

н. нача́льнік — непосре́дственный (прямо́й) нача́льник;

гэ́та яго́ н. абавя́зак — э́то его́ непосре́дственная (пряма́я) обя́занность;

2. (свободный, естественный) непосре́дственный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непасрэ́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае прамежкавых звенняў; прамы. Непасрэдная сувязь. Непасрэднае кіраўніцтва. Непасрэдны начальнік. □ Непасрэднага ўплыву французская мова на беларускую не мела. Юргелевіч. [Гарлахвацкі:] Я хачу, каб вы працавалі пад маім непасрэдным наглядам. Крапіва.

2. Які робіць усё без сумнення, кіруючыся толькі ўнутранымі схільнасцямі; просты, шчыры. Была Жана непасрэдная, вясёлая, быццам пранізаная сонечным святлом. Даніленка. Шурка вельмі непасрэдны і шчыры чалавек. Васілевіч. // Які праяўляецца свабодна, натуральна. Слова за слова — і размова набыла шчыры, непасрэдны характар. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непасрэдны, лабавы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

адчува́льна-непасрэ́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адчува́льна-непасрэ́дны адчува́льна-непасрэ́дная адчува́льна-непасрэ́днае адчува́льна-непасрэ́дныя
Р. адчува́льна-непасрэ́днага адчува́льна-непасрэ́днай
адчува́льна-непасрэ́днае
адчува́льна-непасрэ́днага адчува́льна-непасрэ́дных
Д. адчува́льна-непасрэ́днаму адчува́льна-непасрэ́днай адчува́льна-непасрэ́днаму адчува́льна-непасрэ́дным
В. адчува́льна-непасрэ́дны
адчува́льна-непасрэ́днага
адчува́льна-непасрэ́дную адчува́льна-непасрэ́днае адчува́льна-непасрэ́дныя
Т. адчува́льна-непасрэ́дным адчува́льна-непасрэ́днай
адчува́льна-непасрэ́днаю
адчува́льна-непасрэ́дным адчува́льна-непасрэ́днымі
М. адчува́льна-непасрэ́дным адчува́льна-непасрэ́днай адчува́льна-непасрэ́дным адчува́льна-непасрэ́дных

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жыццёва-непасрэ́дны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жыццёва-непасрэ́дны жыццёва-непасрэ́дная жыццёва-непасрэ́днае жыццёва-непасрэ́дныя
Р. жыццёва-непасрэ́днага жыццёва-непасрэ́днай
жыццёва-непасрэ́днае
жыццёва-непасрэ́днага жыццёва-непасрэ́дных
Д. жыццёва-непасрэ́днаму жыццёва-непасрэ́днай жыццёва-непасрэ́днаму жыццёва-непасрэ́дным
В. жыццёва-непасрэ́дны (неадуш.)
жыццёва-непасрэ́днага (адуш.)
жыццёва-непасрэ́дную жыццёва-непасрэ́днае жыццёва-непасрэ́дныя (неадуш.)
жыццёва-непасрэ́дных (адуш.)
Т. жыццёва-непасрэ́дным жыццёва-непасрэ́днай
жыццёва-непасрэ́днаю
жыццёва-непасрэ́дным жыццёва-непасрэ́днымі
М. жыццёва-непасрэ́дным жыццёва-непасрэ́днай жыццёва-непасрэ́дным жыццёва-непасрэ́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непосре́дственный

1. непасрэ́дны;

непосре́дственный нача́льник непасрэ́дны нача́льнік;

2. (следующий внутреннему влечению) непасрэ́дны; шчы́ры;

непосре́дственная нату́ра непасрэ́дная (шчы́рая) нату́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прара́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Непасрэдны кіраўнік на будаўніцтве чаго-н.

|| прым. прара́бскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непасрэ́днасць ж. непосре́дственность; см. непасрэ́дны 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)