непары́ўнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. непары́ўнасць
Р. непары́ўнасці
Д. непары́ўнасці
В. непары́ўнасць
Т. непары́ўнасцю
М. непары́ўнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непары́ўнасць ж. неразры́вность; нерасторжи́мость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непары́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан непарыўнага. Непарыўнасць гістарычных сувязей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непары́ўны, -ая, -ае.

1. Такі, які не паддаецца раз’яднанню на часткі; суцэльны.

Непарыўныя звёны ланцуга.

2. Такі, якога нельга раз’яднаць; непарушны.

Непарыўная дружба.

|| наз. непары́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супо́льнасць, -і, ж.

Адзінства, непарыўнасць.

С. славянскіх народаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агу́льнасць, ‑і, ж.

Адзінства, непарыўнасць, супадзенне. Агульнасць ідэйных пазіцый. Агульнасць класавых інтарэсаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неразры́вность неразры́ўнасць, -ці ж., непары́ўнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзі́нства, -а, н.

1. Агульнасць, поўнае падабенства.

А. думкі.

А. поглядаў.

2. Цэльнасць, згуртаванасць, непадзельнасць.

А. народа.

3. Непарыўнасць, узаемная сувязь.

А. тэорыі і практыкі.

А. формы і зместу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супо́льнасць, ‑і, ж.

Адзінства, непарыўнасць. Гістарычнае карэнне супольнасці ўсходнеславянскіх народаў раскрываў Багдановіч і ў няскончаным артыкуле «Забыты шлях». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неразруши́мость неразбура́льнасць, -ці ж.; (нерушимость) непару́шнасць, -ці ж.; (неразрывность) непары́ўнасць, -ці ж., неразры́ўнасць, -ці ж.; (непоколебимость) непахі́снасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)