непапра́ўнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. непапра́ўнасць
Р. непапра́ўнасці
Д. непапра́ўнасці
В. непапра́ўнасць
Т. непапра́ўнасцю
М. непапра́ўнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непапра́ўнасць ж. непоправи́мость, неисправи́мость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непапра́ўнасць ‑і, ж.

Немагчымасць паправіць, выправіць што‑н. Адчуваць непапраўнасць бяды. □ Здзіўленыя .. светлыя вочы [Леановіча] спыніліся на Гораве, які калаціўся ад непапраўнасці зробленага. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непапра́ўны, -ая, -ае.

Такі, які немагчыма або цяжка паправіць.

Непапраўная памылка.

Здарылася непапраўнае (наз.).

|| наз. непапра́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неисправи́мость непапра́ўнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непоправи́мость непапра́ўнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

невознагради́мость

1. неадпла́тнасць, -ці ж.;

2. непапра́ўнасць, -ці ж.; незаме́ннасць, -ці ж.; см. невознагради́мый;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)