ненажэ́рны, -ая, -ае (разм.).

1. Такі, якога цяжка накарміць; пражэрлівы.

Н. шчупак.

2. перан. Які не можа здаволіцца тым, што мае; прагны да чужога.

Н. характар.

|| наз. ненажэ́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ненажэ́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ненажэ́рны ненажэ́рная ненажэ́рнае ненажэ́рныя
Р. ненажэ́рнага ненажэ́рнай
ненажэ́рнае
ненажэ́рнага ненажэ́рных
Д. ненажэ́рнаму ненажэ́рнай ненажэ́рнаму ненажэ́рным
В. ненажэ́рны (неадуш.)
ненажэ́рнага (адуш.)
ненажэ́рную ненажэ́рнае ненажэ́рныя (неадуш.)
ненажэ́рных (адуш.)
Т. ненажэ́рным ненажэ́рнай
ненажэ́рнаю
ненажэ́рным ненажэ́рнымі
М. ненажэ́рным ненажэ́рнай ненажэ́рным ненажэ́рных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ненажэ́рны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Такі, якога цяжка накарміць; пражэрлівы. [Валя:] — А дзе Пятро Аляксеевіч? [Марына:] — П’юць, чэрці ненажэрныя, трэці дзень без просыпу. Шамякін. Недзе ляпеча асіна, густа шамаціць чарот на возеры. Адтуль нясуцца цяжкія ўсплёскі — не даюць падрамаць рыбам ненажэрныя шчупакі. Місько. // перан. Здольны паглынуць, перапрацаваць, знішчыць і г. д. у вялікай колькасці. Васіль Малюк зноў адчыніў топку і з нейкай упартай метадычнасцю пачаў кідаць у яе ненажэрнае чэрава паліва. Васілёнак. Сухія смалістыя сцены ўвачавідкі злізваліся ненажэрным агнём. Пальчэўскі.

2. перан. Які не можа здаволіцца тым, што мае; прагны. Што ні зробяць.. [працавітыя] людзі — багатыя ўсё сабе заграбуць і яшчэ паглядаюць, ці не засталося што. Да таго ненажэрныя — страх адзін. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ненажэ́рны ’ненасытны, прагны’ (Касп.), нінажо́ра ’абжора’ (шчуч., З нар. сл.). Да жэ́рці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ненажэ́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і ненажэрны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рубле́й ’ненажэрны чалавек’ (ТС). Экспрэсіўны назоўнік ад рубаць ’есці’ (гл.) як мане́й ’хлус’, целяпе́й ’маруда’; ‑л‑ магло з’явіцца ў выніку кантамінацыі рубаю і *рублю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ненаедны, пражорлівы; ненажэрны (разм.); жарлівы (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

рышту́нак, ‑нку, м.

1. зб. Набор, сукупнасць прадметаў, прыстасаванняў, неабходных для якой‑н. дзейнасці, занятку, работы. Рыбацкі рыштунак. Вадалазны рыштунак. Паходны рыштунак. □ [Лапецька] як апантаны імчаўся дадому, хапаў свой паляўнічы рыштунак і неўзабаве на бліжэйшым балоце ці ў лесе грымела сапраўдная кананада. Паслядовіч.

2. Абл. Рыштаванне. Колькі ні намагаўся пан адбудавацца, нічога з гэтага не выйшла — як толькі з пабудоў здымалі рыштункі, зноў усё з’ядаў ненажэрны агонь. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лакомы ’прагны’ (Сл. паўн.-зах.), ’сладастрасны; юрлівы’, ’прынадны, спакуслівы, ласы’ (Нас.), гродз. ’працавіты’ (БНТ, Лег. і пад.), укр. лакомий ’спакуслівы, сквапны, прагны’, рус. ’смачны’, ’ласы’, польск. łakomy ’прагны’, ’прагны да ежы’, ’скупы’, ’які выклікае хцівасць’, н.-луж. łakomy ’хцівы’, в.-луж. łakomy ’ласы’, чэш. lakomy, славац. lakomy ’хцівы, скупы’, славен. lakom ’пражэрлівы, прагны, пажадлівы’, серб.-харв. лаком ’прагны, сквапны’, ’скупы’, »макед., лаком ’прагны, скупы, ненажэрны, хцівы’, балг. лаком ’тс’, спелае. лакомь ’прагны’, ’скупы’. Прасл. оШотъ ’прагнучы, вельмі галодны’, ’хцівы’ — дзеепрыметнік залежнага стану ад дзеяслова *olkati. Параўн. аналагічныя ўтварэнні відомы, вядомы (гл.). Гл. таксама папярэдняе слова ла́кнуць (Фасмер, 2, 453; Слаўскі, 4, 443–444).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)