Немезі́да

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. Немезі́да Немезі́ды
Р. Немезі́ды Немезі́д
Д. Немезі́дзе Немезі́дам
В. Немезі́ду Немезі́д
Т. Немезі́дай
Немезі́даю
Немезі́дамі
М. Немезі́дзе Немезі́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

немезі́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. немезі́да немезі́ды
Р. немезі́ды немезі́даў
Д. немезі́дзе немезі́дам
В. немезі́ду немезі́ды
Т. немезі́дай
немезі́даю
немезі́дамі
М. немезі́дзе немезі́дах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Немезі́да ж., миф. Немези́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

немезі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Багіня кары, помсты ў старажытнай грэчаскай міфалогіі. // перан. Адплата, кара, помста.

[Грэч. Némesis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Немеси́да (Немези́да) миф. Немесі́да, -ды ж., Немезі́да, -ды ж.; перен. немезі́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)