некрану́тасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. некрану́тасць
Р. некрану́тасці
Д. некрану́тасці
В. некрану́тасць
Т. некрану́тасцю
М. некрану́тасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

некрану́тасць ж. де́вственность, первозда́нность; см. некрану́ты 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

некрану́тасць, ‑і, ж.

Стан некранутага (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́ласць, ‑і, ж.

1. Непашкоджанасць, некранутасць каго‑, чаго‑н. Гунава прыслаў запіску, што Сімон можа выехаць у Сагвасаліо хоць заўтра, паблажліва гарантуючы абсалютную цэласць ягонай асобы. Самуйлёнак.

2. Адзінства, звязанасць усіх частак чаго‑н.; цэльнасць, цэласнасць. Не было цяпер і той цэласці і яснасці, з якой жыў.. [Лабановіч] тут у першыя дні свайго прыезду. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

первозда́нность

1. (известность) спрадве́чнасць, -ці ж., адве́чнасць, -ці ж.;

2. перен. (первоначальность, неизменённость) першапачатко́васць, -ці ж., некрану́тасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

де́вственность

1. (девичество) дзяво́цкасць, -ці ж.;

2. (целомудрие) няві́ннасць, -ці ж., цнатлі́васць, -ці ж.;

3. некрану́тасць, -ці ж.; першабы́тнасць, -ці ж.; см. де́вственный​ 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)