незгаса́льны, -ая, -ае.

Тое, што і нязгасны.

|| наз. незгаса́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незгаса́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. незгаса́льны незгаса́льная незгаса́льнае незгаса́льныя
Р. незгаса́льнага незгаса́льнай
незгаса́льнае
незгаса́льнага незгаса́льных
Д. незгаса́льнаму незгаса́льнай незгаса́льнаму незгаса́льным
В. незгаса́льны (неадуш.)
незгаса́льнага (адуш.)
незгаса́льную незгаса́льнае незгаса́льныя (неадуш.)
незгаса́льных (адуш.)
Т. незгаса́льным незгаса́льнай
незгаса́льнаю
незгаса́льным незгаса́льнымі
М. незгаса́льным незгаса́льнай незгаса́льным незгаса́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

незгаса́льны, см. нязга́сны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

незгаса́льны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і нязгасны. Алесь марыў, што пройдзе некаторы час і пабяжыць па [слупах].. яркае, незгасальнае святло. Броўка. Ніякі мор і злыя сілы не ў стане патушыць у чалавечым сэрцы незгасальную любоў і імкненне да хараства. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неугаса́емый и неугаси́мый прям., перен. нязга́сны, незгаса́льны;

неугаси́мое жела́ние нязга́снае (незгаса́льнае) жада́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улада́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які валодае правам наследавання ўлады. Уладарны князь.

2. Схільны загадваць, падначальваць сабе. Уладарны характар. □ [Старшыня] усклаў важкія кулакі на стол і, прыняўшы паставу ўладарнага кіраўніка, абвясціў Лямзікаву..: — Значыць, як дамовіліся. Быкаў. // Які выражае загад; настойлівы, патрабавальны. Калі мы з Сяргеем памкнуліся бегчы разам з усімі, пачуўся ўладарны голас Кімы: — Радысты, назад! Няхай. // Здольны рабіць моцны ўплыў на каго‑н. Уладарная прыгажосць.

3. перан. Неадольны, усемагутны. Уладарны наступ вясны. □ Уладарная сіла яго, гэтага аптымізму, як той незгасальны агеньчык, цяплілася недзе глыбока ў душы і сагравала неспакойную, прагную да ведаў, натуру юнака. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)