незабу́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Травяністая расліна сямейства бурачнікавых з дробнымі блакітнымі кветкамі.

|| прым. незабу́дкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незабу́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. незабу́дка незабу́дкі
Р. незабу́дкі незабу́дак
Д. незабу́дцы незабу́дкам
В. незабу́дку незабу́дкі
Т. незабу́дкай
незабу́дкаю
незабу́дкамі
М. незабу́дцы незабу́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

незабу́дка ж., бот. незабу́дка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

незабу́дка бот. незабу́дка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

незабу́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Травяністая расліна сямейства бурачнікавых з дробнымі блакітнымі кветкамі. Луг тут скрозь стракацеў жоўтым кураслепам, блакітнымі незабудкамі. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Незабу́дка ’расліна Myosotis palustris Lam., незабудка’ (Кіс., Яруш., міёр., Жыв. сл.), незабу́дзька ’тс’ (карэл., Шатал.), невзабу́дка ’тс’ (пін., Шатал.), незабудкі мн. ’расліна Myosotis silvatica (Ehrh.) hoffm., незабудка лясная’ (Бейл.), укр. незабудь ’расліна Myosotis palustris’, рус. незабудка ’істод, дубраўка, валоўнік, чарнакорань, фіялка, гваздзік-травянка і інш.’ Ад не забудзься, гл. забыць; калька з ням. Vergissmeinnicht ’тс’ (з XV ст.), франц. le ne mʼoubliez pas ’тс’, англ. forgetmenot ’тс’, польск. niezapominajka ’тс’ і інш. (Фасмер, 3, 59). Параўн. незапамінайка ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Незапаміна́йканезабудка’ (Жд. 2; воран.; Шатал.). З польск. niezapominajka ’тс’ (ад zapominać ’забываць’, параўн. запаміниць ’засвойваць, трымаць у памяці’), якая ў сваю чаргу калькуе заходнееўрапейскія назвы, гл. незабудка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазініца лясная ’лясная незабудка, Myosotis silvatica Hoffm.’ (маг., Кіс.). Утворана ад лазін‑ы (< Įlozen ) і суф. ‑іц‑а. Да лаза (гл.). Матывацыя: падабенства сцяблоў кветкі (20–40 см) да галін лазы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́скавіцанезабудка’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Можна дапусціць, што пачатковае б- адпала (*блескавіца ад блішчэць). Тады будзе больш зразумелай матывацыя іншых назваў незабудкі ў бел. і іншых слав. мовах: бел. жабіные вочкі, паце- рачка, польск. ptasie oczko, pacierzyszka, укр. світцян, жабіни очки, гадячі очі, павині вічки, чэш. rybi očko, vrani očko, славац. hadie, stracie ocko, а таксама літ. ašariukė (< ašaroti ’ліць слёзы’), г. зн. нешта бліскучае, якое вылучаецца на фоне іншых прадметаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)