недася́жны, -ая, -ае.

Тое, што і недасягальны.

|| наз. недася́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недася́жны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. недася́жны недася́жная недася́жнае недася́жныя
Р. недася́жнага недася́жнай
недася́жнае
недася́жнага недася́жных
Д. недася́жнаму недася́жнай недася́жнаму недася́жным
В. недася́жны (неадуш.)
недася́жнага (адуш.)
недася́жную недася́жнае недася́жныя (неадуш.)
недася́жных (адуш.)
Т. недася́жным недася́жнай
недася́жнаю
недася́жным недася́жнымі
М. недася́жным недася́жнай недася́жным недася́жных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

недася́жны недостижи́мый, непревзойдённый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недася́жны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і недасягальны. Здзяйсняецца, квітнее і жыве, Што марай недасяжнаю было вякамі. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недостижи́мый недасяга́льны, недася́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непревзойдённый непераўзы́дзены, неперася́гнуты, неперавы́шаны; недася́жны; (самый совершенный) найдаскана́лейшы, са́мы даскана́лы; (достигший крайней степени) кра́йні;

непревзойдённый образе́ц иску́сства непераўзы́дзены (неперася́гнуты, неперавы́шаны, недася́жны) узо́р маста́цтва;

непревзойдённый художник найдаскана́лейшы маста́к;

непревзойдённая жесто́кость кра́йняя жо́рсткасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недасту́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, да якога нельга наблізіцца, падысці; непрыступны. Белы хорам стаяў недаступнай сцяной, Грозна, думна глядзеў на прыволле. Купала. А сопкі — без дрэў і без траў, А сеткі — амаль недаступныя. Пысін.

2. Такі, да якога цяжка прыступіцца; ганарысты, фанабэрысты. — Зрэшты, .. [Грышка] можа не такі ўжо недаступны, як ты думаеш, — дыпламатычна намякнула Вольга Карпаўна. Вірня. Недаступны да таго таможнік яшчэ з якую хвіліну глядзеў на нас, нібы вырашаў якую складаную праблему. Лынькоў. // Які выказвае ганарыстасць, фанабэрыстасць. Недаступны выгляд. // Строгай натуры (пра жанчын). Дзяўчына перастала засцілаць ложак, выпрасталася, упартая, недаступная. Мележ.

3. Недасяжны з прычыны якіх‑н. абставін, умоў. Недаступнае .. агню, які сцелецца па зямлі, таксама і галлё сасны, бо яно знаходзіцца высока на ствале. Гавеман. // Цяжкі для разумення. Гэта кніга яшчэ недаступная для дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)