Недасну́й ’памылка пры снаванні, калі снуецца менш пасмаў, чым павінна быць’ (расон., Шатал.; Уладз.). З кеда- ’недастаткова’ і снаваць паводле распаўсюджанай мадэлі ўтварэння назваў розных заган пры тканні, параўн. недабой, недасек, недахоп і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Недахода, недохода ’памылка пры снаванні’, недоходня ’тс’ (ТС, Уладз.). З кеда- ’недастаткова’ і ход, хадзіць або з не і даходзіць паводле распаўсюджанай мадэлі называння розных недахопаў і заган пры тканні, параўн. недасек, недаснуй і пад., гл. матывацыю назвы ў тлумачэнні: ’памылка пры снаванні, калі тая, што снуе, не дайшоўшы да наступнага калка, вяртаецца і накладвае аснову на той самы калок у другі раз’ (Уладз.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)