недабра́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. недабяру́ недабяро́м
2-я ас. недабярэ́ш недабераце́
3-я ас. недабярэ́ недабяру́ць
Прошлы час
м. недабра́ў недабра́лі
ж. недабра́ла
н. недабра́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час недабра́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недабра́ць сов. недобра́ть;

н. ураджа́й — недобра́ть урожа́й;

н. ба́лаў — недобра́ть ба́ллов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недабра́ць, ‑бяру, ‑бярэш, ‑бярэ; ‑бяром, ‑бераце; зак., што, чаго і без дап.

Узяць, набраць менш, чым меркавалася, павінна было быць. Недабраць ўраджаю. Недабраць балаў на экзаменах. □ Лета было гнілое, такое нявартае, што і старыя не помняць. Кармоў недабралі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недобра́ть сов. недабра́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неда... прыстаўка.

Складаная прыстаўка, якая надае знач. непаўнаты, недастатковасці дзеяння, неадпаведнасці патрэбнай норме, напр.: недабраць, недавыканаць, недаспелы, недаразвіты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недабра́ны недо́бранный; см. недабра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недабіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да недабраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недабіра́ць несов. недобира́ть; см. недабра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недабра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад недабраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Недаборны ’пераборлівы’ (ваўк., Сл. ПЗБ). З недабраць, да дабриць ’падабраць, знайсці падыходзячае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)