негаты́ўны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
негаты́ўны |
негаты́ўная |
негаты́ўнае |
негаты́ўныя |
| Р. |
негаты́ўнага |
негаты́ўнай негаты́ўнае |
негаты́ўнага |
негаты́ўных |
| Д. |
негаты́ўнаму |
негаты́ўнай |
негаты́ўнаму |
негаты́ўным |
| В. |
негаты́ўны (неадуш.) негаты́ўнага (адуш.) |
негаты́ўную |
негаты́ўнае |
негаты́ўныя (неадуш.) негаты́ўных (адуш.) |
| Т. |
негаты́ўным |
негаты́ўнай негаты́ўнаю |
негаты́ўным |
негаты́ўнымі |
| М. |
негаты́ўным |
негаты́ўнай |
негаты́ўным |
негаты́ўных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
негаты́ўны I фото негати́вный;
~нае шкло — негати́вное стекло́
негаты́ўны II (отрицательный) негати́вный;
н. адка́з — негати́вный отве́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
негаты́ўны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да негатыва. Негатыўная плёнка.
негаты́ўны 2, ‑ая, ‑ае.
Адмоўны. Негатыўныя адносіны. Негатыўная ацэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
негаты́ў¹, -ты́ва, мн. -ты́вы, -ты́ваў, м.
Адбітак на фатаграфічнай пласцінцы (плёнцы), у якім светлыя месцы атрымліваюцца цёмнымі, а цёмныя — светлымі, а таксама пласцінка (плёнка) з такім адбіткам.
Праявіць н.
|| прым. негаты́ўны, -ая, -ае.
Негатыўная плёнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
негаты́ў², -ты́ву, м. (разм.).
Адмоўны вынік якіх-н. дзеянняў, адмоўны пачатак; увогуле факты, звесткі, эмоцыі і пад. адмоўнага характару.
Ён ва ўсім бачыць толькі н.
|| прым. негаты́ўны, -ая, -ае.
Н. вынік.
Негатыўная ацэнка.
Негатыўныя эмоцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
негати́вный в разн. знач. негаты́ўны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пазіты́ўны, -ая, -ае.
1. гл. пазітыў.
2. Заснаваны на фактах, вопыце (кніжн.).
Пазітыўная праграма.
3. Выражаны ў станоўчай форме; проціл. негатыўны (кніжн.).
П. бок справы.
|| наз. пазіты́ўнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пазіты́ўны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Які заснаваны на фактах, на вопыце.
2. Дадатны; проціл. негатыўны. Побыт вёскі і мястэчка з яго пазітыўнымі і негатыўнымі бакамі, барацьба сялян з перажыткамі феадалізму і царскімі чыноўнікамі.. — вось тэмы коласаўскіх апавяданняў. «Полымя».
пазіты́ўны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пазітыва. Пазітыўныя фотаматэрыялы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фуз, ‑у, м.
Разм.
1. Асадак у чым‑н.; рознае смецце. У мутнай вадзе многа фузу. Жыта звеялі, а фуз застаўся. З шарсцянога фузу рабілі лямец. Як выцадзяць воск, застаецца адзін фуз. □ І за рэчку трэба брацца. Заплыла фузам. Лужанін.
2. перан. Негатыўны асадак на душы, непрыемны перажытак. Трэба абавязкова паехаць да сябра і крыху праветрыцца і скінуць той фуз, які патрошку пачынае ўжо набірацца. Колас. // Што‑н. нежыццёвае, непатрэбнае. Кампазітар, меней фузу, — Тромкай, брат, пра кукурузу. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)