негатыві́зм, -у, м. (кніжн.).

Негатыўныя, адмоўныя адносіны да рэчаіснасці.

|| прым. негатыві́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

негатыві́зм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. негатыві́зм
Р. негатыві́зму
Д. негатыві́зму
В. негатыві́зм
Т. негатыві́змам
М. негатыві́зме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

негатыві́зм, -му м., в разн. знач. негативи́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

негатыві́зм, ‑у, м.

Спец.

1. У медыцыне — адзін з сімптомаў расстройства вышэйшай нервовай дзейнасці, які праяўляецца ў бяссэнсавым супраціўленні знешнім уздзеянням.

2. У псіхалогіі — нематываванае імкненне дзейнічаць насуперак. Негатывізм падлеткаў.

3. Адмаўленне чаго‑н.; адмоўныя адносіны да чаго‑н. (без якога‑н. станоўчага сцвярджэння).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

негативи́зм мед. негатыві́зм, -му м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)