невядо́масць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. невядо́масць
Р. невядо́масці
Д. невядо́масці
В. невядо́масць
Т. невядо́масцю
М. невядо́масці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

невядо́масць, -і, ж.

1. гл. невядомы.

2. Адсутнасць звестак, ведаў аб кім-, чым-н.

3. Сціплае, непрыкметнае існаванне.

Жыць у невядомасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невядо́масць ж. неизве́стность, безве́стность;

жыць у ~сці — жить в неизве́стности (безве́стности);

◊ пакры́та це́мрай ~сці — покры́то мра́ком неизве́стности

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

невядо́масць, ‑і, ж.

Кніжн.

1. Уласцівасць і стан невядомага (у 1 знач.). З горкай трывогай .. [Ракуцька] падумаў аб невядомасці той будучыні, якая раней ужо здавалася яму зусім яснай. Чорны.

2. Адсутнасць звестак, ведаў аб кім‑, чым‑н. Невядомасць цягнулася трое сутак. Краўчанка. Многа было розных чутак, сумных і радасных, але ўпэўнена ніхто нічога не ведаў, і гэтая невядомасць была найвялікшай пакутай. Шамякін.

3. Сціплае, непрыкметнае існаванне. Жыць у невядомасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невядо́мы, -ая, -ае.

1. Такі, якога не ведаюць, аб якім няма звестак; незнаёмы.

Н. востраў.

2. Які не карыстаецца вялікай папулярнасцю; малавядомы.

Н. аўтар.

3. Нязведаны, не перажыты раней.

Невядомае пачуццё.

4. у знач. наз. невядо́мы, -ага, м.; невядо́мая, -ай, ж. Незнаёмы, незнаёмая.

Прыходзіў н.

5. у знач. наз. невядо́мае, -ага, н. Аб чым-н. нязведаным.

Крок у невядомае.

6. у знач. наз. невядо́мае, -ага, н. У матэматыцы: велічыня, якую трэба знайсці.

Ураўненне з двума невядомымі.

|| наз. невядо́масць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безве́стность невядо́масць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безызве́стность невядо́масць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ску́па,

1. Прысл. да скупы.

2. безас. у знач. вык. Недастаткова, мала чаго‑н. І хоць.. з хлебам было скупа, радасць людзей ад гэтага не спахмурнела. Самае галоўнае, што скончыліся бадзянні, невядомасць і трывога. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгнята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Прыціскаць чым‑н. цяжкім зверху. Прыгнятаць сыр каменем.

2. Не даваць свабодна жыць, эксплуатаваць. Вёску прыгняталі памешчык і земства, ураднік і мясцовы багацей. Навуменка.

3. перан. Непакоіць, ствараць цяжкі, падаўлены настрой. Памаўчаўшы,.. [маці] загаварыла, перасільваючы нейкі ўнутраны цяжар, які прыгнятаў яе. Якімовіч. Бянтэжыла і прыгнятала нас яшчэ і невядомасць. С. Александровіч. Мяне прыгнятала адзіноцтва, тая сіратлівая цішыня, якая часта панавала ў нашых зялёных кутках. Кулакоўскі. Нізкае скляпенне, пах цвілі, папіскванне пацукоў прыгнятала хлапца. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неизве́стность невядо́масць, -ці ж.;

быть в неизве́стности о чье́й-л. судьбе́ нічо́га не ве́даць пра чый-не́будзь лёс;

жить в неизве́стности жыць у невядо́масці;

◊

покры́то мра́ком неизве́стности пакры́та це́мрай невядо́масці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)