неакты́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. неакты́ўны неакты́ўная неакты́ўнае неакты́ўныя
Р. неакты́ўнага неакты́ўнай
неакты́ўнае
неакты́ўнага неакты́ўных
Д. неакты́ўнаму неакты́ўнай неакты́ўнаму неакты́ўным
В. неакты́ўны (неадуш.)
неакты́ўнага (адуш.)
неакты́ўную неакты́ўнае неакты́ўныя (неадуш.)
неакты́ўных (адуш.)
Т. неакты́ўным неакты́ўнай
неакты́ўнаю
неакты́ўным неакты́ўнымі
М. неакты́ўным неакты́ўнай неакты́ўным неакты́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неакты́ўны неакти́вный, неде́ятельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паве́рхнева-неакты́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паве́рхнева-неакты́ўны паве́рхнева-неакты́ўная паве́рхнева-неакты́ўнае паве́рхнева-неакты́ўныя
Р. паве́рхнева-неакты́ўнага паве́рхнева-неакты́ўнай
паве́рхнева-неакты́ўнае
паве́рхнева-неакты́ўнага паве́рхнева-неакты́ўных
Д. паве́рхнева-неакты́ўнаму паве́рхнева-неакты́ўнай паве́рхнева-неакты́ўнаму паве́рхнева-неакты́ўным
В. паве́рхнева-неакты́ўны (неадуш.)
паве́рхнева-неакты́ўнага (адуш.)
паве́рхнева-неакты́ўную паве́рхнева-неакты́ўнае паве́рхнева-неакты́ўныя (неадуш.)
паве́рхнева-неакты́ўных (адуш.)
Т. паве́рхнева-неакты́ўным паве́рхнева-неакты́ўнай
паве́рхнева-неакты́ўнаю
паве́рхнева-неакты́ўным паве́рхнева-неакты́ўнымі
М. паве́рхнева-неакты́ўным паве́рхнева-неакты́ўнай паве́рхнева-неакты́ўным паве́рхнева-неакты́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неакти́вный неакты́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неде́ятельный нядзе́йны; (неактивный) неакты́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пасі́ўны ’неактыўны, неэнергічны, абыякавы’ (ТСБМ). Праз рус. мову з лац. passivus ’нядзейны, абыякавы’ (Ин. сл., 16, 375).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

со́нны, -ая, -ае.

1. Які адбываецца ў час сну, звязаны са сном.

С. стан.

Соннае дыханне.

2. Вялы, неактыўны ад жадання спаць, які яшчэ не зусім прачнуўся.

Соннае дзіця.

3. перан. Пасіўны, бяздзейны.

Соннае жыццё.

4. Снатворны (пра лекі).

Сонныя кроплі.

○

Сонная артэрыя — вялікая парная артэрыя з двух бакоў шыі.

Сонная хвароба — інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца моцнай санлівасцю.

◊

Як сонная муха — запаволены і вялы.

|| наз. со́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасі́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Неактыўны, неэнергічны; абыякавы да ўсяго; проціл. актыўны. «Пасіўнае чаканне — вялікае глупства», — падумаў Ярохін. Шамякін. Сам жа Лабановіч на гэты раз, як бяспраўны настаўнік, сядзеў далей ад стала экзаменатараў у якасці старонняга і пасіўнага наглядальніка. Колас. На змену пасіўнай жальбе прыйшоў пратэст і жаданне волі, глыбокі голас, ускалыхнуты непадробнай страсцю, загучаў па-новаму. Васілевіч.

2. Спец. Які мае адносіны да пасіву (у 2 знач.).

3. Спец. Які мае адносіны да пасіву (у 3 знач.). Пасіўная канструкцыя.

•••

Пасіўны баланс гл. баланс ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́жыць ‘туга нацягваць’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘рабіць тужэйшым’ (Юрч. Вытв.), ту́жіць: ту́жʼіцʼ самаму́ ‘цягнуць павозку самому, без дапамогі цяглавай сілы’ (лоеў., Нікан., Трансп.), параўн. самату́гам ‘тс’ (ТСБМ), ту́жацца ‘цвярдзець’ (Мат. Гом.), тужэ́ць ‘станавіцца больш тугім, шчыльным, мацнець’ (Нас., Касп., Байк. і Некр., ТС), ‘дранцвець, дубець, пруцянець’ (Ласт.), тужа́ты ‘цвярдзець (пра зерне, зямлю)’ (стол., Выг.), ту́жыння ‘зацягванне з мэтай зрабіць тужэй’ (Юрч. СНЛ), тужы́ць ‘нацягваць аснову красён’ (уздз., Сл. ПЗБ), ту́жыцца ‘намагацца, напружвацца’ (ТСБМ; зэльв., Нар. словатв.). Укр. тужі́ти, ту́житися, тужа́віти ‘налівацца (пра колас), цвярдзець, шчыльнець, загусаць’, рус. ту́житься ‘напружвацца’, в.-луж. tužić ‘звужвацца’, ‘сціскаць, ушчыльняцца’; ‘прымацоўваць, нацягваць, напружваць’, ‘прыглушаць’, польск. tężeć ‘цвярдзець’, дыял. tużyć ‘цягнуцца, схіляцца’, чэш. tužit ‘рабіць цвёрдым’, ‘крухмаліць’, ‘умацоўваць (мускулы)’, tužit se ‘намагацца, напружвацца’, ‘націскаць’, славац. tužiť ‘тс’, tužieť sa ‘падсілкоўвацца’, tužieť ‘мацнець, дужэць’, ‘загартоўвацца’. Прасл. *tǫžiti (sę) < *tǫgъ ‘напружаны, нацягнуты’ (гл. тугі), чаргуецца з прасл. *tęgti ‘цягнуць, валачыць’, ‘быць цяжкім’, што да і.-е. *t​heng​h‑ ‘тс’ (Покарны, 1067; Борысь, 631; Сной, 769), гл. туга́, ту́жба, укр. ту́га́ ‘натуга, напружанне’, якія семантычна звязваюць дзеясловы ту́жыць і тужы́ць (гл.), што падкрэслівае іх агульнае паходжанне.

Тужы́ць ‘сумаваць, маркоціцца, журыцца’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр., Шат., ТС, Вушац. сл., Сл. ПЗБ), ‘пакутаваць з тугою’ (Юрч. Сін.), ‘нудзіцца, быць ахопленым сумам’, ‘гараваць, перажываць няшчасце’ (ТСБМ, ТС), ст.-бел. тужити, тужыти ‘знаходзіцца ў стане смутку’ (ГСБМ). Укр. тужи́ти, рус. тужи́ть ‘тс’, польск. дыял. tążyć ‘сумаваць (пра жывёл)’, ст.-польск. tążyć, tężyć, tużyć ‘сумаваць’ (XVI ст.), н.-луж. tužyś (se) ‘сумаваць, маркоціцца’, в.-луж. tužić ‘засмучаць’, ‘трывожыцца, непакоіць’, чэш. toužiti ‘тс’, славац. túžiť ‘сумаваць (па радзіме)’, ‘моцна хацець’, ‘марыць’, серб. ту́жити ‘скардзіцца’, ‘падаваць скаргу’, ‘аплакваць каго-небудзь’, макед. тужи ‘падаваць у суд’, тажи ‘сумаваць, журыцца’, балг. тъжа́ ‘тс’, ‘мець жалобу па кім-небудзь’. Прасл. *tǫžiti ўтворана ад *tǫga (гл. туга), што далей да tęgnǫti (гл. цягнуць). Паводле Шустар-Шэўца (1555), развіццё значэння ад ‘ціснуць, цягнуць уніз’ да ‘прыгнечанасць, маркота, сум’ прадстаўлена ў роднасных ст.-ірл. þung ‘цяжкі’, þungol ‘смутак, сум, клопат, гора’, літ. tingė́ti ‘ленавацца’, tìngiu ‘я вялы, неактыўны’. Фармальна блізкае літ. tũžyti(e)s ‘злавацца’ лічыцца (гл. Фрэнкель, 2, 1148) запазычаннем з беларускай мовы, а літ. tū́žti ‘набухаць, уздымацца’, į́tū́žti ‘раззлавацца’ Смачынскі (697) пакідае без этымалогіі. Памылковае сцвярджэнне аб запазычанні з рус. тужить у Сл. ПЗБ, 5, 144. Сюды ж тужлі́вы ‘смутны, журботны’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ту́жыкі ‘памінальны абед’: ту́жыкі е́сці (Шат.), тужэ́й ‘цяжэй, горш’ (пух., капыл., Сл. ПЗБ), ту́жык ‘ныцік’ (Байк. і Некр.), параўн. рус. ту́жик ‘хто заўсёды плача, скардзіцца на свой лёс’, серб. тужа̀кало ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)