неад’е́мны, -ая, -ае. (кніжн.).

Які з’яўляецца састаўной, арганічнай часткай каго-, чаго-н.; неадрыўны.

Народнасць — неад’емная рыса творчасці Якуба Коласа.

|| наз. неад’е́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неад’е́мны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. неад’е́мны неад’е́мная неад’е́мнае неад’е́мныя
Р. неад’е́мнага неад’е́мнай
неад’е́мнае
неад’е́мнага неад’е́мных
Д. неад’е́мнаму неад’е́мнай неад’е́мнаму неад’е́мным
В. неад’е́мны (неадуш.)
неад’е́мнага (адуш.)
неад’е́мную неад’е́мнае неад’е́мныя (неадуш.)
неад’е́мных (адуш.)
Т. неад’е́мным неад’е́мнай
неад’е́мнаю
неад’е́мным неад’е́мнымі
М. неад’е́мным неад’е́мнай неад’е́мным неад’е́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

неад’е́мны неотъе́млемый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неад’е́мны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца састаўной, арганічнай часткай каго‑, чаго‑н.; неадрыўны. Кожнае «я» ў тэатры неад’емная частка калектыву. Сяргейчык. Літаратура становіцца кроўнай народнай справай, неад’емнай часткай будаўніцтва новага жыцця. Пшыркоў. // Арганічна ўласцівы каму‑, чаму‑н. Гуманізм, чалавекалюбства — неад’емная якасць савецкіх людзей. Кудраўцаў. Пад высокімі драбналістымі акацыямі ўзвышалася падобная на лакамабіль летняя печка — неад’емны атрыбут тутэйшых і хутарскіх і станічных двароў. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неотъе́млемый неад’е́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)