неадво́льны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
неадво́льны |
неадво́льная |
неадво́льнае |
неадво́льныя |
| Р. |
неадво́льнага |
неадво́льнай неадво́льнае |
неадво́льнага |
неадво́льных |
| Д. |
неадво́льнаму |
неадво́льнай |
неадво́льнаму |
неадво́льным |
| В. |
неадво́льны (неадуш.) неадво́льнага (адуш.) |
неадво́льную |
неадво́льнае |
неадво́льныя (неадуш.) неадво́льных (адуш.) |
| Т. |
неадво́льным |
неадво́льнай неадво́льнаю |
неадво́льным |
неадво́льнымі |
| М. |
неадво́льным |
неадво́льнай |
неадво́льным |
неадво́льных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
неадво́льны непроизво́льный, нево́льный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неадво́льны, ‑ая, ‑ае.
Які ўзнікае, адбываецца бескантрольна, незалежна ад волі і свядомасці. Неадвольная ўвага. Неадвольныя рухі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Таргану́ць ’рэзкім рухам пацягнуць, штурхануць’, ’зрабіць рэзкі неадвольны рух’ (ТСБМ), ’рушыць з месца’ (шальч., Сл. ПЗБ). Аднакратны дзеяслоў ад торгаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
су́таргавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікаецца сутаргай, з’яўляецца ёю. Дыхнуўшы цёплага паветра,.. [Сотнікаў] пачаў кашляць, як заўжды, да сутаргавых спазмаў у грудзях, да болю ў галаве. Быкаў. // Які суправаджаецца сутаргамі, неадвольны і моцны. Сутаргавы кашаль. □ Лейтэнант зрабіў некалькі сутаргавых глыткоў і перарывіста задыхаў. Курто. Пачулася ўсхліпванне — прыдушанае, сутаргавае. Місько.
2. перан. Парывісты, напружаны, рэзкі. Сутаргава парыў ветру быў моцны і нечаканы. Савіцкі.
3. перан. Хваравіта-неспакойны, ліхаманкавы. Паступова крыкі .. [Рывы] слабеюць, глухнуць, пераходзяць у сутаргавы шэпт. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таргану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. каго-што. Рэзкім рухам пацягнуць за што‑н., штурхануць. Машыніст Андрэй Беражкоў таргануў за прывод сігнала, пасунуў рэгулятар назад і ўключыў тармазы. Васілёнак. Старэйшы з хлопчыкаў, якога звалі Валерый і які сядзеў цяпер побач з Зінай, таргануў яе за руку і нешта ёй сказаў паціху. Кавалёў. — Не спі ты, дурань! — крыкнуў бацька і балюча таргануў: — Ці замерзнуць хочаш? Гарэцкі. / у безас. ужыв. Пры слове конь Сяргея неяк тарганула. Нікановіч.
2. чым. Рабіць рэзкі рух якой‑н. часткай цела. [Марына:] — А зямля?.. Ты ж цэлую граду адхапіў?.. Платон у адказ насмешліва таргануў плячом: чаго ад яго хоча гэтая баба? — і прысеў прымераць цвікі — ці добра яны будуць. Ракітны. / Пра рэзкі неадвольны рух. Лінкевіч усхваляваўся, заморгаў вачыма, таргануў шчакой. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)