неабся́жны, -ая, -ае.

Вялікі па працягласці, памерах; бязмежны.

Н. акіян.

|| наз. неабся́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неабся́жны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. неабся́жны неабся́жная неабся́жнае неабся́жныя
Р. неабся́жнага неабся́жнай
неабся́жнае
неабся́жнага неабся́жных
Д. неабся́жнаму неабся́жнай неабся́жнаму неабся́жным
В. неабся́жны (неадуш.)
неабся́жнага (адуш.)
неабся́жную неабся́жнае неабся́жныя (неадуш.)
неабся́жных (адуш.)
Т. неабся́жным неабся́жнай
неабся́жнаю
неабся́жным неабся́жнымі
М. неабся́жным неабся́жнай неабся́жным неабся́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неабся́жны необъя́тный, необозри́мый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неабся́жны, ‑ая, ‑ае.

Вялікі па працягласці, памерах; бязмежны. Пад сінім небам залацяцца неабсяжныя нівы. В. Вольскі. Дыхне ветрык і бягуць прыбоем жытнёвыя хвалі ў неабсяжную даль да самага небасхілу. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неагля́дны, -ая, -ае.

Тое, што і неабсяжны.

Неаглядныя прасторы.

|| наз. неагля́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бескра́йний бяскра́йні; (безграничный) бязме́жны, неабся́жны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

необозри́мый неагля́дны; (необъятный) неабся́жны; неабды́мны; (беспредельный) бязме́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неогля́дный неагля́дны; (необъятный) неабся́жны; неабды́мны; (беспредельный) бязме́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неахо́пны, -ая, -ае.

1. Неабсяжны, неабдымны, вельмі вялікі па сваёй працягласці.

З поўначы сунулася неахопная градавая хмара.

2. Вялікі па ступені праяўлення.

Ён адчуваў у сабе неахопную сілу.

|| наз. неахо́пнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неахо́пны, ‑ая, ‑ае.

Неабсяжны, неабдымны, бязмежны. Каля самага бярэзніку стаіць селянін. Ён выглядае шэрай кропкай на фоне неахопнага поля жытняй руні. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)