наўскася́к, прысл. і прыназ.

1. прысл. У бок ад прамога напрамку, па дыяганалі; коса.

Прыбіць дошку н.

2. прыназ. з Р. Ужыв. для ўказання на прадмет, пад вуглом да якога што-н. размяшчаецца або рухаецца.

Н. стала лягла квяцістая сурвэтка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наўскася́к

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
наўскася́к - -

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наўскася́к

прыназоўнік

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наўскася́к

1. нареч. на́искось, наискосо́к, вкось;

перасячы́ н. по́ле — пересе́чь на́искось (наискосо́к, вкось) по́ле;

2. нареч. вкось, на́кось;

прыбі́ць н. — приби́ть вкось (на́кось);

3. предлог с род. н. стала́ лягла́ квяці́стая даро́жка вкось стола́ легла́ цвети́стая доро́жка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наўскася́к, прысл. і прыназ.

1. прысл. У бок ад прамога, перпендыкулярнага напрамку, па дыяганалі. Дождж сячэ наўскасяк, вадзяныя пырскі залятаюць нават у касавую залу. Лупсякоў. [Вайтовіч] тупаў некаторы час па хаце наўскасяк — з кутка ў куток — разлікаў ногі. Пальчэўскі.

2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «наўскасяк» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца для ўказання на прадмет, пад вуглом да якога што‑н. размяшчаецца або рухаецца. Лінія лесу ішла наўскасяк дарогі. Чорны. Неўзабаве на канапе, на тумбачках з’явіліся вышытыя сурвэткі, наўскасяк стала лягла квяцістая дарожка. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўско́с, прысл. і прыназ.

Тое, што і наўскасяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́косо нареч. наўскася́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наўскасы́ нареч., предлог, см. наўскася́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наўско́с нареч., предлог, см. наўскася́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́кось нареч., разг. ко́са, накася́к, наўскася́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)