наўле́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. наўле́чка наўле́чкі
Р. наўле́чкі наўле́чак
Д. наўле́чцы наўле́чкам
В. наўле́чку наўле́чкі
Т. наўле́чкай
наўле́чкаю
наўле́чкамі
М. наўле́чцы наўле́чках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Наўле́чка ’навалачка’ (Нік. Очерки; дзярж., Нар. слова; маладз., Янк. Мат.; слуц., Полымя, 1988, № 7, 203), наўлёчка ’тс’ (Жд. 2). З польск. nauleczka (няпоўнагалоссе, гл. Бел.-польск. ізал., 10); перанос націску на першы склад сведчыць аб адаптацыі слова, параўн. бел. навалка, навалачка ’тс’ (гл.), адваротны ўплыў у навагр. navaločka (Кліх). Параўн. навулёчка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навуле́чка ’навалачка’ (навагр., З нар. сл.). З польск. nawleczka ’тс’, параўн. наўлечка; устаўное у з’явілася, відаць, для перадачы характару гучання польскага якое не ідэнтыфікуецца з бел. ў, што сведчыць хутчэй за ўсё аб вусным шляху запазычання слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)