наўзна́к

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
наўзна́к - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Наўзна́к ’дагары’ (Гарэц., Сл. ПЗБ, ТС), наўзнач ’тс’ (Янк. 1; карэл., Янк. Мат., Ян.), навознач ’тс’ (стол., Жыв. сл.), укр. навзнак ’тс’, рус. навзнак, навзначь ’тс’, польск. nawznak, naznak, чэш., славац. naznak ’тс’, серб.-харв. nȁuznak. Прыназоўнікавае спалучэнне з прасл. *vъznakъ ’тс’, параўн. ст.-слав. възнакъ, балг. възнак, славен. vznak, польск. арх. wznak і інш., адносна якіх існуюць розныя меркаванні. Паводле Фасмера (3, 34), магчыма, з *na‑kъ, аналагічнага да *per‑kъ (гл. перак), параўн. серб.-харв. наком ’пасля, ззаду’, накјуче̑ ’пазаўчора’ і інш. Махэк₂ (392) выводзіць чэш. naznak з *na jьz‑na‑nikъ, гл. назнанак, назнайніцу ’навыварат’, што, здаецца, сведчыць у карысць апошняй версіі (у прыватнасці, магчымае народнаэтымалагічнае асэнсаванне падабенства каранёвай часткі слоў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ўзні́чнаўзнак’ (ТСБМ, Растарг.), рус. навзник, навзничь ’тс’. Да ні́каць, ні́кнуць ’схіляцца’, ніц тварам уніз’, ’адваротны бок тканіны’, нічма́ ’ніц’, славен. vnic ’наадварот, наўзнак’, гл. Фасмер, 3, 34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)