начле́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. начле́жны начле́жная начле́жнае начле́жныя
Р. начле́жнага начле́жнай
начле́жнае
начле́жнага начле́жных
Д. начле́жнаму начле́жнай начле́жнаму начле́жным
В. начле́жны (неадуш.)
начле́жнага (адуш.)
начле́жную начле́жнае начле́жныя (неадуш.)
начле́жных (адуш.)
Т. начле́жным начле́жнай
начле́жнаю
начле́жным начле́жнымі
М. начле́жным начле́жнай начле́жным начле́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

начле́жны ночле́жный; см. начле́г 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

начле́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да начлегу, начлежніка. Захмяліла нас дарога Ў вербах прыбярэжных Пахам сена маладога І дымкоў начлежных. Вялюгін. І недзе за сялом далёка Начлежнай песні блудзіць рэха. Танк. // Які прызначаны для начлегу. Начлежны дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начле́г, -у, Ме́зе, м.

1. Начны адпачынак, а таксама месца для начнога сну, адпачынку.

Спыніцца на н.

2. Пасьба коней ноччу.

|| прым. начле́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ночле́жный начле́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

начле́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (разм.).

Начлежны дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начле́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Уст. Начлежны дом. Шмат пакут перажыў Цішка Гартны, начуючы на лаўках сквераў, у цёмных калідорах начлежак. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)