начапуры́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. начапуру́ся начапуры́мся
2-я ас. начапуры́шся начапурыце́ся
3-я ас. начапуры́цца начапура́цца
Прошлы час
м. начапуры́ўся начапуры́ліся
ж. начапуры́лася
н. начапуры́лася
Загадны лад
2-я ас. начапуры́ся начапуры́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час начапуры́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

начапуры́цца сов., разг. наряди́ться, принаряди́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Начапу́рыцца ’прыбрацца’ (жлоб., Жыв. сл.), начапурыцца ’тс’ (Нас.; лунін., Шатал.; Янк. БП), naczapúrycsa ’надуцца, наставіць пер’е’ (Федар.), укр. начепури́тися ’тс’, рус. начепури́ться ’тс’, чэш. načepýřiti se ’нахохліцца, натапырыцца, надуцца’, славен. načepériti se ’вычварна апрануцца’. Адзначаныя славянскія словы, відаць, самастойныя экспрэсіўныя ўтварэнні ў кожнай з моў, пра што сведчыць варыянтнасць асновы, параўн. славен. našeperiti, našopiriti ’тс’, серб.-харв. на̏шепурити ’тс’ і пад. Ад чапуры́цца ’прыбірацца’, чапуры́ць ’прыбіраць’ (гл.). Параўн. Бязлай, 2, 210; Махэк₂, 106.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нацюцю́рыцца ’натапырыцца, напыжыцца, наставіць пер’е’ (Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне на базе гукапераймальнага комлексу цюцюр, гл. цюцюрэць ’надзімацца, натапырваць пер’е’ (Сл. ПЗБ), параўн. начапурыцца, нашашэрыцца ’натапырыцца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)