нача́льніцкі, -ая, -ае.

1. гл. начальнік.

2. Поўны важнасці, строгасці; уладны.

Н. тон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нача́льніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нача́льніцкі нача́льніцкая нача́льніцкае нача́льніцкія
Р. нача́льніцкага нача́льніцкай
нача́льніцкае
нача́льніцкага нача́льніцкіх
Д. нача́льніцкаму нача́льніцкай нача́льніцкаму нача́льніцкім
В. нача́льніцкі (неадуш.)
нача́льніцкага (адуш.)
нача́льніцкую нача́льніцкае нача́льніцкія (неадуш.)
нача́льніцкіх (адуш.)
Т. нача́льніцкім нача́льніцкай
нача́льніцкаю
нача́льніцкім нача́льніцкімі
М. нача́льніцкім нача́льніцкай нача́льніцкім нача́льніцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нача́льніцкі

1. нача́льствующий;

н. склад а́рміі — нача́льствующий соста́в а́рмии;

2. нача́льственный, нача́льнический;

н. го́лас — нача́льственный го́лос;

3. нача́льнический;

н. шыне́ль — нача́льническая шине́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нача́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да начальніка, належыць начальніку. Стаялі афіцэры, выцягнутыя ў струнку, чакалі начальніцкага загаду. Лынькоў. У той жа самы момант салдат.. раптам махнуў рукою і пабег у начальніцкі вагон. Чорны.

2. Поўны важнасці, строгасці; уладны. Сядзіць .. [Скок] з начальніцкім выглядам за перапэцканым у чарніла крываногім сталом і старанна хукае на пячатку, быццам яна замерзла. Сяркоў. Пан Крулеўскі гаварыў цяпер па-польску, і ў голасе чуўся халодны, .. начальніцкі тон. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нача́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая ўзначальвае што-н., кіруе чым-н.

|| ж. нача́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц (разм.).

|| прым. нача́льніцкі, -ая, -ае.

Н. загад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нача́льнический нача́льніцкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нача́льственный нача́льніцкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камандзі́рскі, -ая, -ае.

1. гл. камандзір.

2. перан. Уласцівы камандзіру, начальніцкі.

К. голас.

К. тон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начсаста́ў, ‑таву, м.

Начальніцкі састаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нача́льствующий прил. нача́льніцкі;

нача́льствующий соста́в а́рмии нача́льніцкі склад (саста́ў) а́рміі;

нача́льствующие ли́ца нача́льнікі, нача́льства.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)