нацярпе́цца, -цярплю́ся, -це́рпішся, -це́рпіцца; -цярпі́ся; зак.

Зведаць, перажыць шмат чаго-н. непрыемнага, цяжкага.

Н. страху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацярпе́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нацярплю́ся наце́рпімся
2-я ас. наце́рпішся наце́рпіцеся
3-я ас. наце́рпіцца наце́рпяцца
Прошлы час
м. нацярпе́ўся нацярпе́ліся
ж. нацярпе́лася
н. нацярпе́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час нацярпе́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нацярпе́цца сов., разг. натерпе́ться, настрада́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нацярпе́цца, ‑цярплюся, ‑церпішся, ‑церпіцца; зак.

Зведаць, перажыць шмат чаго‑н. непрыемнага, цяжкага; нагаравацца. Нацярпецца голаду і холаду. □ Румыны нашу армію сустракалі як родную, народ тут бедны, нацярпеўся, адчуў адразу, што армія краіны сацыялізма нясе вызваленне. Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згалада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Нацярпецца голаду.

З. за дарогу.

З. па добрай кнізе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

1. Нацярпецца мук, гора.

Н. ў вайну.

2. Вельмі стаміцца.

Н. ў дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напла́кацца, -пла́чуся, -пла́чашся, -пла́чацца; -пла́чся; зак.

1. Паплакаць многа.

2. перан. Нацярпецца, перажыць многа гора, непрыемнасцей (разм.).

Наплачацца яна з такім работнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

побе́дствовать сов. пагарава́ць; (долго) разг. папагарава́ць; нацярпе́цца го́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натерпе́ться сов., разг. нацярпе́цца; (набраться) набра́цца;

натерпе́ться стра́ху набра́цца стра́ху.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпе́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Разм. Нацярпецца гора, адпакутаваць. [Сымон:] — Собіла ж мне ў палон тады трапіць, два гады адпетаваў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)