наця́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

1. гл. нацягнуць.

2. Неправамернае дапушчэнне чаго-н.

Паставіць ацэнку з нацяжкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наця́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. наця́жка наця́жкі
Р. наця́жкі наця́жак
Д. наця́жцы наця́жкам
В. наця́жку наця́жкі
Т. наця́жкай
наця́жкаю
наця́жкамі
М. наця́жцы наця́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

наця́жка ж. натя́жка;

н. у до́вадах — натя́жка в доказа́тельствах

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нацягнуць (у 1 знач.) і стан паводле дзеясл. нацягнуцца (у 1 знач.).

2. Неправамернае дапушчэнне чаго‑н. У .. рабоце сустракаюцца часамі нацяжкі, надуманыя паралелі. Івашын. Алесь пацяшае.. [маці], часамі з горкай нацяжкай, што Толя напэўна жывы — ён ваюе і прыйдзе. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наця́жка ’адзежына, якая надзяваецца паверх на кажух або іншую верхнюю вопратку; бяльмо на веку’ (ТС). Ад нацяга́ць, гл. цягаць, цягну́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нацягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты; зак.

1. што. Расцягваючы, зрабіць тугім, напяць (або туга прымацаваць).

Н. трос.

2. што. Адзець (абуць) што-н. з цяжкасцю; накрыцца, нацягнуўшы на сябе што-н.

Н. боты.

Н. коўдру.

3. чаго. Прыцягнуць, прынесці ў якой-н. колькасці.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настояцца; заварыцца.

Лякарства нацягнула ўжо.

5. перан., што і без дап. Давесці што-н. да нормы, да пэўнай ступені (пра выпрацоўку, выдаткі і пад.); завысіць што-н. (адзнаку, паказчык і пад.; разм.).

Н. ацэнку.

6. пераважна безас., чаго і без дап. Нагнаць ветрам; закрыць, завалачы чым-н. (разм.).

Нацягнула дыму ў хату.

|| незак. наця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. наця́гванне, -я, н. (да 1, 3 і 5 знач.), наця́жка, -і, ДМ -жцы, ж. (да 1 знач.) і нацяжэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паця́жка ’паленца’ (Шат.). Да цягнуць (гл.), Параўн. пацягну́ць© ’ударыць’ (Юрч.). У такім выпадку нацяжка — ’вынік удару’ > ’абрубак’ > ’паленца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

натя́жка ж.

1. (действие) наця́гванне, -ння ср.; (натуживание — ещё) напіна́нне, -ння ср.;

2. (насильственное допущение и т. п.) наця́жка, -кі ж.;

с натя́жкой з наця́жкай;

без натя́жек без наця́жак;

натя́жка в объясне́нии наця́жка ў тлумачэ́нні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)