наце́рціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. натру́ся натро́мся
2-я ас. натрэ́шся натраце́ся
3-я ас. натрэ́цца натру́цца
Прошлы час
м. нацё́рся наце́рліся
ж. наце́рлася
н. наце́рлася
Загадны лад
2-я ас. натры́ся натры́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час нацё́ршыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наце́рціся сов., в разн. знач. натере́ться;

н. ма́ззю — натере́ться ма́зью;

парке́т до́бра нацёрся — парке́т хорошо́ натёрся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наце́рціся, натруся, натрэшся, натрэцца; натромся, натрацеся; пр. нацёрся, ‑церлася; зак.

1. Нацерці сябе чым‑н. (звычайна маззю і пад.). // Расцерціся чым‑н. [Руневіч:] Цяпер бы мне.. холадна апячы свае грудзі і плечы сцюдзёнай вадой каля студні, да чырвані нацерціся хрусткім, духмяным кужалем ручніка... Брыль.

2. Стаць нацёртым (гл. нацерці ў 2, 4 знач.). Паркет добра нацёрся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наце́рці, натру́, натрэ́ш, натрэ́; натро́м, натраце́, натру́ць; нацёр, -це́рла; натры́; нацёрты; зак.

1. каго-што. Намазваючы, змазваючы (вадкасцю, маззю і пад.), расцерці.

Н. спіну.

2. што. Начысціць да глянцу, уціраючы што-н. (фарбу, воск і пад.).

Н. паркет.

3. што. Пашкодзіць, прычыніць боль трэннем, пакінуць след ад трэння.

Н. нагу.

4. чаго. Надрабніць на тарцы ў якой-н. колькасці.

Н. бульбы.

5. чаго. Нарыхтаваць у якой-н. колькасці, ачышчаючы ціскам, трэннем ад цвёрдых частачак (пра лён, каноплі і пад.).

|| незак. націра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. наце́рціся, натру́ся, натрэ́шся, натрэ́цца; натро́мся, натраце́ся, натру́цца; нацёрся, -це́рлася; натры́ся (да 1 знач.); незак. націра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 знач.).

|| наз. націра́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натере́ться наце́рціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намасти́ться наце́рціся, нама́зацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умасти́ться наце́рціся, нама́зацца, пама́зацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напама́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Намазацца, нацерціся памадай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашму́ляцца, ‑яецца; зак.

Разм. Нацерціся, намуляцца — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

націра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нацерціся.

2. Зал. да націраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)