нацерабі́ць, -цераблю́, -цярэ́біш, -цярэ́біць; -цярэ́блены; зак., чаго.

1. Цярэбячы, нассякаць.

Н. галля.

2. Ачысціць ад лісця, карэння якую-н. колькасць чаго-н. (пераважна пра агародніну).

Н. буракоў.

3. Нарваць якую-н. колькасць ільну.

|| незак. нацярэ́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацерабі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нацераблю́ нацярэ́бім
2-я ас. нацярэ́біш нацярэ́біце
3-я ас. нацярэ́біць нацярэ́бяць
Прошлы час
м. нацерабі́ў нацерабі́лі
ж. нацерабі́ла
н. нацерабі́ла
Загадны лад
2-я ас. нацерабі́ нацерабі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час нацерабі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нацерабі́ць сов.

1. наруби́ть;

н. суко́ў — наруби́ть су́чьев;

2. начи́стить;

н. капу́сты — начи́стить капу́сты;

3. с.-х. (нарвать льна) натереби́ть, надёргать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нацерабі́ць, ‑цераблю, ‑цярэбіш, ‑цярэбіць; зак., чаго.

1. Цярэбячы, нассякаць у нейкай колькасці. Нацерабіць лазняку. Нацерабіць галля.

2. Ачысціць ад лісця, карэння якую‑н. колькасць чаго‑н. (пераважна пра агародніну). Нацерабіць буракоў.

3. Нарваць якую‑н. колькасць ільну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацярэ́бліваць гл. нацерабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натереби́ть сов. (льна) нацерабі́ць; (нарвать) нарва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нацярэ́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нацерабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацярэ́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нацерабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панацярэ́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм.

1. Высякаючы, нацерабіць многа чаго‑н. Панацярабліваць лазы.

2. Ачысціць ад лісця, карэння ў вялікай колькасці. Панацярэбліваць вецця. Панацярэбліваць буракоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацярэ́блены

1. нару́бленный;

2. начи́щенный;

3. натереблённый, надёрганный;

1-3 см. нацерабі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)